Набілітацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Набіліта́цыя, (ад па-лацінску: nobilitas — знаць) — наданне шляхецтва асобе простага стану.

У Заходняй Еўропе вядома з 13 ст., у ВКЛ — з часоў Вялікага князя Вітаўта (13921430). Вядомы акт набілітацыі ў 1436 годзе польскім Каралём Уладзіславам III ліцвіна Івана Слушкі з наданнем яму гербу «Волга» (у далейшым род Слушкаў карыстаўся гербам «Астоя»).

З пачатку 16 ст. набілітацыі ў ВКЛ сталі звычайнаю з'яваю. У Статут ВКЛ 1566 быў унесены спецыяльны артыкул «О простых людех, кгдыж повышеня чести и станов за годностями заслугами могут меть». Пасля Люблінскай уніі 1569 на Сойме 1578 прынятая канстытуцыя, каб кароль плебеяў не ўзводзіў у шляхецтва, толькі па прадстаўленні Рады ВКЛ ці ў войску за мужнасць. Гэта паўплывала на фармулёўку артыкула ў Статуце ВКЛ 1588 «О непривлащенье вольностей шляхетских людем простого стану». Паводле яго набілітацыя праводзілася толькі «за явными значными и рицерскими послугами, мужством, оказаным против неприятелем нашим».

На Сойме 1601 зацверджанае палажэнне, паводле якога набілітацыя праводзілася Каралём толькі па прадстаўленні Сенату і Пасольскай ізбы, а ў войску — гетманам. Каб не было таемных набілітацый, сапраўднымі лічыліся толькі тыя, што адзначаныя ў спецыяльных соймавых канстытуцыях. На Каранацыйным Сойме 1633 забароненыя прыватныя адопцыі (прыём у геральдычны род прадстаўнікоў іншых станаў). Паводле канстытуцыі 1643 набілітаваныя сем’і на працягу трох пакаленняў не мелі права займаць дзяржаўныя пасады і спраўляць пасольствы.

Значнае пашырэнне атрымала практыка набілітацыі ў час панавання Караля і Вялікага Князя Станіслава Аўгуста (17641795), калі было набілітавана ў 2 разы больш асоб, чым яго папярэднікамі з 1601.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Albom armorum nobilium Regni Poloniae XV—XVIII saec. Herby nobilitacji i indygenatów XV—XVIII w. Wstęp, oprac. i edyc. B. Trelińska. Lublin, 2001.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]