Набіс
| Набіс | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| стар.-грэч.: Νάβις | |||||||
| Манеты з выявай Набіса | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Маханід | ||||||
| Пераемнік | тытул скасаваны | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
III стагоддзе да н.э. |
||||||
| Смерць |
192 да н.э. Спарта |
||||||
| Жонка | Apega of Sparta[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Прыналежнасць | Спарта | ||||||
| Бітвы | Першая Македонская вайна Лаконская вайна | ||||||
Набіс (стар.-грэч.: Νάβις) — спартанскі тыран у 207-192 да н.э. Паходзіў з роду Еўрыпантыдаў. Правёў шэраг радыкальных сацыяльных мерапрыемстваў: частку алігархаў выгнаў, некаторых пакараў смерцю; канфіскаваў землі буйных землеўладальнікаў і раздаў іх беззямельным спартыятам і ілотам, уключаным ім у склад грамадзян. Пашырэнне Набісам колькасці грамадзян спрыяла ўзмацненню спартанскай арміі. У захопленым ім Аргасе былі праведзены такія ж рэформы. Набіс спрабаваў захапіць і Месенію. Пагроза распаўсюджвання сацыяльных рэформаў па ўсім Пелапанесе выклікала вайну супраць Набіса з боку Ахейскага саюза, на дапамогу якому прыйшоў рымскі палкаводзец Ціт Квінкцый Фламінін. Пасля заключэння ў 195 г.да н.э. міру ўлада Набіса была абмежаваная. Спроба ўзяць рэванш, аднавіўшы вайну з Ахейскім саюзам, скончылася паразай на сушы і на моры. Набіс быў забіты, а Спарта неўзабаве далучана да Ахейскага саюзу.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Набіс