Навалацкія пагоркі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Навалацкія пагоркі знаходзяцца ля хутара Навалака Мёрскага раёна за 5,5 км на поўдзень ад Пераброддзя і за 10 км на і паўднёвы захад ад Міёр.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня 1 км, шырыня 900 м, вышыня над узроўнем мора 171,3 м, бачная — 32 м.

Гэта канцова-марэнныя пагоркі, што ўтварыліся 14-15 тысяч гадоў таму ў часы браслаўскай стадыі паазёрскага зледзянення ў выніку памнажальнай дзейнасці ледавіковага покрыва і яго расталых водаў з марэнных супескаў, суглінкаў, алеўрытаў, грубых пяскоў.

Паданне[правіць | правіць зыходнік]

Існуе паданне пра гару, насыпаную паміж вёскамі Мурашкі і Навалака шведскім войскам, і ў ёй знаходзіцца склеп, дзе пахаваны начальнік войска з рэчамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г. М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1998. — С. 39-40.