Нагльфар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Нагльфар на паштовай марцы Фарэрскіх астравоў

Нагльфар (нарв.: Naglfar) — у германа-скандынаўскай міфалогіі — карабель, зроблены цалкам з пазногцяў мерцвякоў. У Рагнарок будзе вызвалены з зямнога палону патопам, выплыве з царства мёртвых Хель. На ім армія ётунаў, пад правадырствам Гіміра (паводле версіі Малодшай Эды) або Локі (паводле версіі Старэйшай Эды), паплыве на поле Вігрыд для апошняй бітвы з асамі. Таксама лічыцца, што карабель з пазногцяў занадта цяжкі, каб трымацца на плаву. Перад Рагнарокам будзе трохгадовая зіма, калі моры прамерзнуць да дна, і Нагльфар прыедзе па лёдзе, як на санках.

Сноры Стурлусан у «Мроях Гюльві» апісвае звычай скандынаўцаў абстрыгаць у нябожчыкаў пазногці і спальваць іх, каб карабель ніколі не змог быць створаны.