Перайсці да зместу

Асы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Асы (сканд. Æsir) — у скандынаўскай міфалогіі асноўная група багоў на чале з Одзінам, бацькам большасці асаў, якія кахалі, ваявалі і паміралі, паколькі, падобна людзям, не валодалі неўміручасцю. Гэтыя багі супрацьпастаўляюцца ванам (багам урадлівасці), волатам (ётунам), карлікам (цвергам), а таксама жаночым боствам — дзісам, норнам і валькірыям. Яны жылі ў нябеснай крэпасці Асгард, якая злучалася з Зямлёй людзей, Мідгардам, вясёлкавым мастом Біўрэст.

Асамі, акрамя Одзіна былі дваццаць сем богаў-ваяроў і дваццаць дзве багіні. У міфах найболей вядомыя Бальдр, Бор, Брагі, Буры, Відар, Валі, Ве, Вілі, Дагр, Дзельлін, Локі, Магні, Ньёрд, Тор, Т'юр, Фарсеці, Фрэйр, Хёд, Хеймдалль, а таксама багіні Эйр, Ідунн, Нанна, Нот, Сага, Сівы, Сігюн, Соль, ас, Фрыг, Фрэя. Уласна, у скандынаўскай міфалогіі дзве групы багоў — асы і ваны. Асы — жыхары нябеснага горада Асгарда. У старажытнасці асы ваявалі з ванами, але затым вырашылі скласці мір і абмяняліся багамі. Асы адправілі да ванаў Хеніра і Міміра, а ваны паслалі ў Асгард Ньёрда, Фрэю, Фрэйра і мудрага Квасіра.