Найміт
Найміт, альбо наёмнік («Салдаты ўдачы», «Дзікія гусі») — асоба, якая ўступае ва ўзброены канфлікт не з ідэалагічных, нацыянальных, палітычных меркаванняў (і не належыць да той ці іншай зацікаўленай ідэалагічнай групы) і не ў адпаведнасці з воінскім абавязкам, а дзеля асабістай выгады[1][2]. Найміт не служыць ва ўзброеных сілах якой-небудзь дзяржавы — як удзельніка канфлікту, так і не ўдзельніка. Служачыя арміі, флоту і авіяцыі, якія фарміруюцца на добраахвотнай аснове, наймітамі не лічацца. Пачынаючы з XX стагоддзя найміты ўсё часцей сталі ўспрымацца як асобы, якія маюць менш правоў на абарону па законах вайны, чым не найміты. Сапраўды, Жэнеўскія канвенцыі абвяшчаюць, што яны не прызнаюцца законнымі камбатантамі і ім не трэба прадастаўляць такую ж прававую абарону, як і палонным вайскоўцам рэгулярнай арміі[3].
Зноскі
- ↑ Protocol Additional to the Geneva Conventions of 12 August 1949, and relating to the Protection of Victims of International Armed Conflicts (Protocol 1), Article 47 . International Committee of the Red Cross. Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2016. Праверана 20 Apr 2018.
- ↑ Mercenary . — «one that serves merely for wages; especially a soldier hired into foreign service.» Праверана 20 Apr 2018.
- ↑ Guiora, Amos N., рэд. (2009). Top Ten Global Justice Law Review Articles 2008. Oxford University Press. p. 175. ISBN 9780195399752. Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2023. Праверана 11 верасня 2022.