Палітыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Еўрапейскі парламент з’яўляецца заканадаўчым і прадстаўнічым палітычным органам Еўрасаюза.

Палі́тыка (грэч.: πολιτικός — дзяржаўныя, грамадскія справы, ад грэч. πολίτης — грамадзянін, далей ад грэч. πόλις — горад; стар.-грэч. λόγος — думка, прычына) — арганізацыйная і рэгулятыўна-кантрольная сфера дзейнасці, звязаная з размеркаваннем і ажыццяўленнем улады, рэгуляваннем грамадскіх адносін.

Тэрмін стаў пашыраным пад уплывам трактата Арыстоцеля «Палітыка». Як спецыфічны від дзейнасці ўзнікла разам з дзяржавай. Напачатку палітыкай называлі дзейнасць дзяржавы ўнутры краіны і за яе межамі, узаемадзеянні паміж грамадскімі сіламі, імкненні розных сацыяльных груп да заваявання, утрымання і выкарыстання ўлады, да захавання або разбурэння соцыуму. Сучасная палітыка мае мнагамерны характар і выступае ў трох асноўных аспектах: як сфера грамадскага жыцця; як найважнейшы від сацыяльнай актыўнасці грамадскіх суб'ектаў; як від грамадскіх адносін, узаемаадносін паміж асобамі, сацыяльнымі групамі, класамі, нацыямі, дзяржавамі.

Змест палітыкі складаюць: адносіны паміж сацыяльнымі суб'ектамі наконт улады, інтарэсы; тэарэтычныя, ідэалагічныя і духоўныя каштоўнасці (найбольш важныя: свабода, дэмакратыя, правы чалавека, сацыяльная справядлівасць, салідарнасць і г.д.).

Палітычная навука[правіць | правіць зыходнік]

Палітычная навука ці паліталогія — навука аб палітыцы, аб заканамернасцях развіцця палітычнага працэсу, палітычнай сістэмы і ўлады; аб сутнасці, формах і метадах дзейнасці ўсіх суб’ектаў палітыкі. Вывучае палітычнае жыццё грамадства, палітычныя працэсы, сістэмы і з’явы, дзейнасць людзей, якая накіравана на заваяванне, утрыманне і выкарыстанне ўлады. Як навука склалася да сярэдіны XX ст.

Структура палітыкі[правіць | правіць зыходнік]

Існуюць розныя тыпалогіі структуры палітыкі. Згодна адной з іх, самастойнымі элементамі палітыкі з’яўляюцца:

  • палітычная свядомасць, якая адлюстроўвае з’явы, працэсы, законы, тэндэнцыі развіцця палітычнай рэчаіснасці. Палітычная дзейнасць дзяржавы гэта працэс пераўтварэння ў жыццё палітычных ідэй і тэорый;
  • палітычныя інстытуты — гэта арганізацыі і ўстановы (дзяржава і яе органы, палітычныя партыі, грамадскія арганізацыі і рухі і г.д.);
  • палітычныя адносіны — сувязі паміж грамадзянамі і ўладаю, паміж невялікімі і значнымі сацыяльнымі групамі, паміж дзяржаваю і грамадзянскай супольнасцю.

Згодна другой тыпалогіі вылучаюць:

  • эканамічную палітыку (прамысловая, сельскагаспадарчая, фінансавая, у галіне транспарту і сувязі і інш.);
  • сацыяльную палітыку (аховы здароўя, бытавога абслугоўвання);
  • культурную палітыку (адукацыя, навука, мастацтва).

Наступная падзяляе палітыку на:

  • унутраную — рэгуляванне эканамічных, сацыяльных, палітычных адносін паміж людзьмі ў пэўным грамадстве;
  • знешнюю — накіраваную на бяспеку дзяржавы, рэалізацыю ўнутраных мэтаў;
  • сусветную або міжнародную, з мэтай вырашэння задач, якія стаяць перад сусветнай супольнасцю.

Акрамя таго, палітыку можна падзяліць на: спецыялізаваную, прыватную, несамастойную (да яе адносяцца: гаспадарчая, сямейная, культурная, падатковая, навуковая і г.д.), «чыстую палітыку» (вытвараецца ўрадам, заканадаўчымі органамі).

У залежнасці ад узроўню і для характарыстыкі вымярэнняў палітычнай прасторы вылучаюць: мегапалітыку (звязана з палітычнай дзейнасцю на ўзроўні найвышэйшых суб'ектаў — міжнародных аб'яднанняў і арганізацый, адносіны на глабальным узроўні, механізмы дзейнасці міжнародных соцыумаў); макрапалітыку (цзейнасць на ўзроўні базавых суб'екгаў палітычнага жыцця — дзяржаў, нацый, класаў, сацыяльных груп і інш., абмежаваных адміністрацыйна-прававымі межамі публічнай улады); мікрапалітыку (узаемаадносіны асоб малых груп, унутраныя механізмы групавой дынамікі і індывідальных паводзін).

Функцыі палітыкі[правіць | правіць зыходнік]

Функцыі палітыкі:

  • пазнавальная — пазнанне палітычнай рэчаіснасці, даследаванне прыроды і крыніц улады;
  • кіравання — вызначаюцца накірункі эканамічнага, сацыяльнага і палітычнага развіцця грамадства;
  • прагнастычная — распрацоўваюцца перспектывы развіцця;
  • інтэграцыйная — для аб’яднання груп грамадства на падставе ідэй;
  • мабілізацыйна-арганізатарская — з мэтай вырашэння задач;
  • ідэалагічная — распрацоўка грамадскага ідэала;
  • выхаваўчая — уключэнне чалавека ў палітычнае жыццё;
  • аналітычная — аналіз вынікаў палітычнай дзейнасці розных палітычных суб'ектаў;
  • аксіялагічная — ацэнка палітычных працэсаў, з'яў, дзеянняў палітыкаў;
  • інавацыйная — творчае ўразуменне палітычнай рэчаіснасці, спосабаў і метадаў яе змянення.

Палітычныя сістэмы і ідэалогіі[правіць | правіць зыходнік]

У свеце вядома каля 20 палітычных і ідэалагічных сістэмаў:

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]