Перайсці да зместу

Нанапарашок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Нанапарашо́к (nanopowder): сухія наначасцінкі.

Адрозніваюць дымавы парашок (fumed powder): парашок, атрыманы з дыму; мелены парашок (milled powder): парашок, атрыманы здрабненнем у млыне; і інш.

Тэрміналогія ў сферы нана-навук і нанатэхналогій па стане на канец 2000-х гг. заставалася неканчаткова аформленай. Яе стандартызацыяй займаліся ТК ІСО 229, а таксама розныя нацыянальныя арганізацыі па стандартызацыі. Адной з прапановаў на ўнармаванне нана-тэрміналогіі з'яўляецца тымчасовая Публічная спецыфікацыя PAS 71 Брытанскага інстытуту стандартаў (BSI), выпушчаная ў 2005.