Наначасцінка
Наначасці́нка (англ.: nanoparticle) — часцінка, у якой адно ці некалькі вымярэнняў знаходзяцца ў нанамаштабе (таксама сустракаецца азначэнне тэрмінам nanoparticulate (літар. «наначасцінкавы»), але звычайна гэтае слова ўжываецца як прыметнік).[1]
Паводле агрэгатнага аб'ёмнага стану, у нанатэхналогіях адмыслова адрозніваюць дым і парашок.
Паводле паходжання, выдзяляюць часцінкі валавыя, сканструктаваныя і выпадковыя. Ва́лавыя часцінкі (bulk particles): часцінкі, якія выпускаюцца прамысловасцю валавым спосабам. Прыкладамі такіх з'яўляюцца вугляродная чэрнь, дыаксід тытана, дымавы крэмній. Сканструктаваныя часцінкі (engineered nanoparticles): наначасцінкі, адмыслова распрацаваныя дзеля таго, каб мець пэўныя якасці або пэўную структуру. Выпадковыя наначасцінкі (incidental nanoparticles): наначасцінкі, створаныя як старонні вынік працэсаў чалавечай або прыроднай дзейнасці, напрыклад, зваркі, абмалоту, тачэння, згарання і інш.
Часам выдзяляюцца г.зв. звыштонкія часцінкі ці наначасцінкі (ultrafine particle); такі тэрмін ужываецца на перасячэнні сфераў прамысловай вытворчасці і вымярэння забруджання паветра.
Некаторыя геаметрычныя формы наначасцінак маюць адмысловыя назвы: асікулярная (іголкавая) часцінка (acicular particle, needle shaped particle), якая мае форму іголкі; нанаро́г (nanohorn): конус у нанамаштабе і з скрыўленай воссю; нанацыбу́ліна (укладзеная наначасцінка) (nano-onion, nested nanoparticle), складзеная з канцэнтрычных малекулярных структур-абалонак; рад формаў аб'ядноўваецца назвай нанавалакно (нанавус, нанастрыжань, нанапровад, нанастужка (нанапояс), нанашнур).
Тэрміналогія ў сферы нана-навук і нанатэхналогій станам на канец 2000-х гг. заставалася неканчаткова аформленай. Яе стандартызацыяй займаліся ТК ІСО 229, а таксама розныя нацыянальныя арганізацыі па стандартызацыі. Адной з прапановаў на ўнармаванне нана-тэрміналогіі з'яўляецца тымчасовая Публічная спецыфікацыя PAS 71 Брытанскага інстытуту стандартаў (BSI), выпушчаная ў 2005.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- BSI PAS 71:2005. Vocabulary. Nanoparticles. — BSI. ISBN 0 580 45925 X