Нангкхай (правінцыя)
Выгляд
| Нангкхай | |||
|---|---|---|---|
| тайск.: จังหวัดหนองคาย | |||
| | |||
|
|||
| Краіна | |||
| Уваходзіць у | |||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Плошча |
|
||
|
|
|||
| Код ISO 3166-2 | TH-43 | ||
| Паштовыя індэксы | 43 | ||
| Афіцыйны сайт | |||
Нангкхай (тайск. หนองคาย) — правінцыя ў паўночна-ўсходняй частцы Тайланда, у рэгіёне Ісан. Адміністрацыйны цэнтр — горад Нангкхай. Правінцыя дзеліцца на 9 раёнаў. Правінцыя ляжыць у даліне Меконга, які ўтварае прыродную мяжу з Лаосам, за 25 км ад сталіцы Лаоса — В’енцьяна. На поўдні правінцыі размешчаны невысокія горы і ўзгоркі. Клімат — трапічны мусонны. Сярэднегадавая тэмпература — 26,2 °C. Асноўны занятак насельніцтва — вырошчванне рысу, у даліне Меконга — лоўля рыбы.