Нандадэві
| Нандадэві | |
|---|---|
| хіндзі नन्दा देवी पर्वत | |
| Найвышэйшы пункт | |
| Абсалютная вышыня | 7 816 м |
| Адносная вышыня | 3 139 м |
| Першае ўзыходжанне | 29 жніўня 1936 года, Біл Тыльман і Наэль Одэл |
| Размяшчэнне | |
| 30°22′26″ пн. ш. 79°58′15″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Рэгіён | Утаракханд |
| Горная сістэма | Гімалаі |
Нандадэві — другая па вышыні гара Індыі і найвышэйшая з цалкам размешчаных на тэрыторыі краіны (Канчэнджанга размяшчаецца на мяжы з Непалам), 23-я па вышыні вяршыня свету. Вышыня гары над узроўнем мора — 7816 м, да 1808 года лічылася найвышэйшай вяршыняй свету, саступіўшы першынство Дхаўлагіры. Другая, усходняя, вяршыня размешчана на вышыні 7434 м.
Мае важнае рэлігійнае значэнне, у яе падножжа праводзяцца фестывалі.
Першае ўзыходжанне зарэгістравана ў 1936 годзе, на ўсходняй вяршыні — ў 1939 годзе. У 1951 годзе на ўсходнюю вяршыню Нандадэві ў складзе французскай экспедыцыі падняўся будучы першаўзыходжальнік на Эверэст Тэнцынг Норгэй. У 1976 годзе сумесная экспедыцыя японскіх і індыйскіх альпіністаў ажыццявіла першы паспяховы траверс двух вяршыняў Нандадэві.