Вышыня да 170 см, маса да 50 кг. Апярэнне бураватае, шэрае. Крылы развітыя, але няздатныя да палёту. Ногі трохпальцыя. Добра бегаюць і плаваюць, кормяцца раслінамі, малюскамі, чарвямі, яшчаркамі.
Палігамы. Некалькі самак (3-8) адкладваюць яйцы ў адно гняздо (да 30 яец); наседжвае самец.