Перайсці да зместу

Народная плошча (Шанхай)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Народная плошча (Шанхай)
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Населены пункт
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Народная плошча (кіт. трад. 人民廣場, спр. 人民广场, піньінь Rénmín Guǎngchǎng) — вялікая гарадская плошча, прылеглая да Нанкінскай вуліцы  (укр.) ў раёне Хуанпу, Шанхай[1], Кітай. На Народнай плошчы размешчана мэрыя Шанхая, ад кропкі на поўначы плошчы, ля фантана, лічаць адлегласці ў Шанхаі.

Да стварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі ў 1949 годзе, Народная плошча была часткай іпадрому Шанхая (англ.). Пасля забароны азартных гульняў і скачак урадам КПК, частка іпадрома стала Народнай плошчай. У яе была інтэграваная скакавая траса і трыбуны, якія выкарыстоўваюцца цяпер падчас парадаў.

У 1990-я плошча здабыла свой сучасны выгляд. Шанхайскі гарадскі ўрад быў перанесены сюды, сюды таксама перанесены Шанхайскі музей. Пазней тут пабудавалі Вялікі тэатр і Шанхайскі выставачны цэнтр гарадскога планавання.

Іншыя часткі іпадрома таксама захаваліся. Будынак скакавога клуба заняў Шанхайскі мастацкі музей (англ.), а частка іпадрома стала Народным паркам.

Турыстычныя славутасці

[правіць | правіць зыходнік]

Да Народнай плошчы можна дабрацца па метро: Лінія 1, Лінія 2 або Лінія 8 да станцыі Народная плошча (англ.).

  1. Pitts, Christopher (April 2013). "The Bund & People's Square". Pocket Shanghai (3rd ed.). Lonely Planet. pp. 22–43. ISBN 978-1-74179-963-7.