Народны артыст РСФСР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Народны артыст РСФСР
Narodny artist RSFSR.jpg
Краіна Flag of the Russian Soviet Federative Socialist Republic.svg РСФСР
Тып Ганаровыя званні РСФСР
Каму ўручаецца артыстам, рэжысёрам, балетмайстрам, дырыжорам, хормайстрам, музычным выканаўцам, якія стварылі высокамастацкія выявы, спектаклі, кінастужкі, тэлеспектаклі, тэлестужкі, канцэртныя, эстрадныя, цыркавыя праграмы, музычныя, тэлевізійныя і радыётворы.
Падставы ўзнагароджання за выбітны ўклад у айчынную мастацкую культуру і атрыманні шырокага грамадскага прызнання.
Статус не ўручаецца
Статыстыка
Дата заснавання 10 жніўня 1931 года
Чарговасць
Старэйшая ўзнагарода Народны артыст СССР
Малодшая ўзнагарода Заслужаны артыст РСФСР, Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР
Адпавядае Народны артыст Расійскай Федэрацыі

«Народны артыст РСФСР» — ганаровае званне, якое прысвойвалася не раней чым праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання «Заслужаны артыст РСФСР» або «Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР» артыстам, рэжысёрам, балетмайстрам, дырыжорам, хормайстрам, музычным выканаўцам, якія стварылі высокамастацкія вобразы, спектаклі, кінастужкі, тэлеспектаклі, тэлестужкі, канцэртныя, эстрадныя, цыркавыя праграмы, музычныя, тэлевізійныя і радыётворы, якія ўнеслі выбітны ўклад у айчынную мастацкую культуру і атрымалі шырокае грамадскае прызнанне.

Устаноўлена ўказам Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта 10 жніўня 1931 года.

Нагрудны знак ганаровага звання быў заснаваны ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР ад 30 студзеня 1981 года «Аб заснаванні нагрудных знакаў „Народны артыст РСФСР“, „Народны мастак РСФСР“, „Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР“, „Заслужаны артыст РСФСР“, „Заслужаны мастак РСФСР“, „Заслужаны працаўнік культуры РСФСР“, „Заслужаны юрыст РСФСР“»

З 1992 года пасля змены наймення дзяржавы з «Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка» на «Расійская Федэрацыя» (гл. Закон РСФСР ад 25 снежня 1991 года № 2094-I)[1] у назве звання, як і ва ўсіх ганаровых званнях, слова «РСФСР» было заменена словамі «Расійскай Федэрацыі», з адпаведнай зменай нагруднага знака.

Ганаровае званне «Народны артыст РСФСР» было скасавана Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі 30 снежня 1995 год № 1341[2] з адначасовай установай ганаровага звання Народны артыст Расійскай Федэрацыі.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Званне «Народны артыст РСФСР» не мае жаночага роду: выраз «Народная артыстка …» — некарэктны.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]