Настольныя гульні
Выгляд
Гульні, у якіх выкарыстоўваюцца рэальныя прылады (матэрыяльныя), для, звычайна, шматкарыстальніцкай гульні. Часцей за ўсё выпускаюцца ў жанры пакрокавых стратэгій.
Падзяляюцца паводле спосабу ўзаемадзеяння гульцоў на спаборніцкія, кааператыўныя і «адзін супраць усіх». Паводле жанраў падзяляюцца на: абстрактныя, еўрапейскія, амерыканскія, варгеймы, сацыяльныя гульні, ролевыя гульні.
Адным з прыкладаў настольнай гульні з’яўляюцца шахматы.
Беларускія настольныя гульні
[правіць | правіць зыходнік]Беларускія настольныя гульні выдаюць кампаніі OZ.BY, студыя Kubik, культурніцкая прастора Арт Сядзіба, выдавецтва «Гутэнберг»[1]. Студыя Kubik вядомая беларускамоўнымі гульнямі на гістарычную тэматыку, такімі як «Тутэйшыя» і «Паўстанцы», а таксама гульнямі для вывучэння беларускай мовы[2][3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Валянціна Андрэева: Gutenberg Publisher будзе не проста выдавецтвам, а і беларускай інтэлектуальнай прасторай . Будзьма беларусамі.
- ↑ Shpak, Anastasija. У Гродне распрацавалі новую настольную гульню па-беларуску - "Тутэйшыя" . Hrodna.life - навіны Гродна (24 лютага 2023). Праверана 1 сакавіка 2024.
- ↑ К, А.. “Мы прывозілі гульні – іх адразу забіралі”. Абноўленую гульню “Паўстанцы” прэзентавалі ў Гродне . Hrodna.life - навіны Гродна (20 снежня 2019). Праверана 1 сакавіка 2024.