Гутэнберг (выдавецтва)
| Гутэнберг | |
|---|---|
| Gutenberg Publisher | |
| | |
| Тып | выдавецтва |
| Заснаванне | 2023 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Кракаў |
| Адрас | |
| Ключавыя постаці | Валянціна Андрэева |
| Прадукцыя | Кнігі, сувеніры |
| Сайт | gutenbergpublisher.eu |
Выдавецтва «Гутэнберг» — прыватнае беларускае выдавецтва ў Польшчы, заснаванае ў 2023 годзе[1][2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Выдавецтва было заснавана ў 2023 годзе ў Кракаве беларусамі, што вымушана пакінулі радзіму[3].
Першымі выданнямі выдавецтва сталі адрыўны каляндар-слоўнічак «Мова вольных: 365 родных слоў» (365 беларускіх слоў з перакладам на ўкраінскую, польскую і англійскую)[3], пазл «Бітва пад Воршай 1514» (на 1000 элементаў) і «Беларускі народны соннік» (укладзены Алінай Высоцкай)[4].
У красавіку 2023 года выдавецтва ўпершыню прыняло ўдзел у кніжным кірмашы, у Беластоку на беларускім павільёне[5].
У лютым 2026 года па рашэнні КДБ выдавецтва «Гутэнберг» дадалі ў пералік экстрэмісцкіх фарміраванняў[6].
Кірункі дзейнасці
[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя кірункі дзейнасці — выданне навуковых, навукова-папулярных, даведкавых і мастацкіх кніг, настольных гульняў, стварэнне факсіміле мапаў і гравюр, выраб сувенірнай прадукцыі і прадметаў аздаблення інтэр’еру.
Выдавецтва першым пачало пазначаць сваю прадукцыю знакам «No AI content inside» («Без ужыцця штучнага інтэлекту»)[7]. Знак быў прапанаваны адным з аўтараў выдавецтва (псеўданім Эліяш Барт).
Зноскі
- ↑ Рыгор Сапежынскі. Gutenberg Publisher будзе не проста выдавецтвам, а і беларускай інтэлектуальнай прасторай. Будзьма беларусамі! (3 мая 2023). Праверана 9 мая 2023.
- ↑ Заснавальніца беларускага выдавецтва ў Кракаве: «Беларусаў тут вельмі шмат, і яны цудоўныя». Беларуская служба Радыё «Свабода» (25 лютага 2023). Праверана 9 мая 2023.
- ↑ а б Выйшаў каляндар-слоўнічак для беларусаў вольнага свету. Наша Ніва (22 лістапада 2022). Праверана 9 мая 2023.
- ↑ Які цуд! Тут неверагодныя падарункі для беларусаў: пазл і аўтэнтычны соннік. CityDog (19 красавіка 2023). Праверана 9 мая 2023.
- ↑ На кніжным кірмашы ў Беластоку будзе працаваць беларускі павільён. MOST (19 красавіка 2023). Праверана 9 мая 2023.
- ↑ Выдавецтва Gutenberg Publisher прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Наша Ніва (23 лютага 2026).
- ↑ Беларусы прыдумалі знак для твораў без выкарыстання штучнага інтэлекту. Наша Ніва (15 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2023. Праверана 16 мая 2023.
