Насякомаедныя расліны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Поліфілетычная група раслін
Drosera anglica ne2.jpg
Drosera anglica злавіла ў пастку трох Enallagma cyathigerum
Назва
Драпежныя расліны
Статус назвы
не вызначаны
Бацькоўскі таксон
Царства Расліны (Plantae)
Прадстаўнікі
Выявы на ВікісховішчыВыявы на Вікісховішчы
Насякомаедная расліна

Насякомаедныя расліны — гэта расліны, якія сілкуюцца дробнымі жывёламі або пратыстамі, асабліва казуркамі.

Ёсць каля 500 вядомых відаў такіх раслін. Сустракаюцца ў месцах, бедных пажыўнымі рэчывамі, такіх як балоты. Нягледзячы на працэс фотасінтэзу, яны патрабуюць дадатковага азоту, які пастаўляецца, у прыватнасці, насякомымі. Большасць відаў насякомаедных раслін таксама з'яўляюцца паразітамі. Паразітычныя расліны атрымліваюць ежу, выкарыстоўваючы іншыя расліны. У некаторых выпадках, паразітычная расліна можа прывесці да гібелі расліны-гаспадара.

Насякомаедныя расліны трапляюцца ў вадаёмах, на забалочаных лугах, балотах, пераважна ў месцах з недахопам азоту, фосфару, калію. У іх сфарміраваліся розныя складаныя прыстасаванні для прываблівання насякомых. Напрыклад, у плывунца — мешкападобныя органы ўтвораны сегментамі падводнага лісця; у трапічнага віду непентэса верхняя частка лісцевага чаранка мае выгляд збана, лісце алвдраванды ўкрыта ліпкімі залозістымі валаскамі, венерынай мухалоўцы ўласціва актыўнае зачыненне лісцяпастак. За дзень адна расліна расянкі здольна засвойваць некалькі дзесяткаў насякомых.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Насякомаедныя расліны // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]