Нахіл восі вярчэння

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Earth’s Axial Tilt
Earth’s Axial Tilt

Нахіл восі вярчэння — вугал адхілення восі вярчэння нябеснага цела ад перпендыкуляра да плоскасці яго арбіты. Гэту велічыню таксама можна вызначыць як вугал паміж плоскасцямі экватара нябеснага цела і яго арбіты.

Нахіл восі вярчэння Зямлі з'яўляецца асноўнай прычынай сезонных кліматычных змен (змены пор года).

Нахіл восі вярчэння найважнейшых нябесных целаў[правіць | правіць зыходнік]

Цела Нахіл восі (°)
Сонца 7,25
Меркурый ~0,01
Венера 177,36
Зямля 23,439281
Месяц 1,5424
Марс 25,19
Юпітэр 3,13
Сатурн 26,73
Уран 97,77
Нептун 28,32
Плутон 119,61
Цэрэра ~4
Палада ~60