Планета Меркурый

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Меркурый, здымак КА "Марынер-10" (1974?; натуральныя колеры).

МЕРКУРЫЙ, планета зямнога тыпу ў Сонечнай сістэме. Найбліжэйшая да Сонца планета.

Назва паходзіць ад імя крылатага пасланца багоў у старажытна-рымскай міфалогіі.

Дыяметр: 4880[1] км (0,38 зямных) ; Маса: 0,0553 зямных ; Перыяд абарачэння: 58,6 дзён.[1] ; Арбітальны перыяд: 88 дзён. ; Адлегласць ад Сонца: 0,387 а.а.

Пры паглядзе з Зямлі планета, з яе адносна малым дыяметрам арбіты, амаль заўсёды знаходзіцца на адной лініі з Сонцам і губляецца ў яго бляску, але яе можна заўважыць у час вячэрняй ці ранішняй зары.

Астранамічны знак Меркурыя

Як і большасць планет зямнога тыпу, складаецца з горных парод і металаў. Паверхня пакрытая шматлікімі кратэрамі, і нагадвае паверхню Месяца. Ёсць надзвычай разрэджаная атмасфера, відавочна, з гелію і, магчыма, вадароду, якая ўтвараецца з часова захопленых газаў сонечнага ветру. Тэмпература паверхні вагаецца ад -200°C уночы да 400-450°C. Не выключана існаванне вадзянога лёду каля полюсаў.[2] Існуе слабое, але сталае магнітнае поле.

Меркурый вядомы з антычных часоў. Старажытныя грэкі называлі яго Гермесам. Старажытныя рымляне замянілі гэту назву на яе рымскі адпаведнік.

Атмасфера[правіць | правіць зыходнік]

Пры пралёце КА "Марынер 10" побач з Меркурыем было падцверджана прысутнасць у планеты вельмі разрэджанай атмасферы. Атмасферу складаюць атамы, якія былі захоплены з сонечнага ветру ці выбітыя сонечным ветрам з паверхні планеты, у асноўным гэта гелій, натрый, кісларод, калій, аргон і вадарод.

Адметнасці[правіць | правіць зыходнік]

З тае прычыны, што арбітальныя перыяд толькі напалову большы за перыяд абарачэння, сонечны (сінадальны) дзень цягнецца каля 176 зямных дзён, г.зн. два меркурыявых гады.

Нягледзячы на блізкасць да Сонца, планета ўтрымлівае найбольшую ў Сонечнай сістэме розніцу тэмператур паверхні.

Наяўнасць сталага магнітнага поля абвергла тэзіс пра немагчымасць узнікнення магнітнага поля ў планеты без хуткага вярчэння і вадкага ядра.

Кратары[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Дадзеныя 1999 г.
  2. Дадзеныя радарнага картавання (1992).