Нацыянальная акадэмія Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны імя Багдана Хмяльніцкага
| Нацыянальная акадэмія Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны імя Багдана Хмяльніцкага | |
|---|---|
| Національна академія Державної прикордонної служби України імені Богдана Хмельницького | |
| | |
| Арыгінальная назва | Національна академія Державної прикордонної служби України імені Богдана Хмельницького |
| Міжнародная назва | National Academy of the State Border Guard Service of Ukraine |
| Заснаваны | 1992 |
| Дактары | 42 |
| Прафесары | 27 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | |
| Юрыдычны адрас | вул. Шаўчэнкі 46, г. Хмяльніцкі, Украіна |
| Сайт | nadpsu.edu.ua |
Нацыянальная акадэмія Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны імя Багдана Хмяльніцкага (укр.: Національна академія Державної прикордонної служби України імені Богдана Хмельницького) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў горадзе Хмяльніцкі і мае статус нацыянальнай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]14 снежня 1992 года ў адпаведнасці з пастановай Кабінета Міністраў Украіны быў створаны Інстытут пагранічных войскаў Украіны на аснове расфармаванага Хмяльніцкага вышэйшага артылерыйскага каманднага вучылішча. У 1995 годзе на базе інстытута пагранічных войскаў Украіны была створана Акадэмія пагранічных войскаў Украіны, дзе пачынаецца падрыхтоўка афіцэраў кіруючага складу.
4 жніўня 1995 года пастановай Кабінета Міністраў Украіны акадэміі нададзена імя Багдана Хмяльніцкага.
29 красавіка 1999 года акадэмію наведаў Прэзідэнт Украіны Леанід Кучма. Вынікам гэтага візіту стала наданне акадэміі статусу нацыянальнай.
У жніўні 2003 года ў сувязі з рэфармаваннем пагранічных войскаў у Дзяржаўную пагранічную службу Украіны ўстанова атрымала новую назву - Нацыянальная акадэмія Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны імя Багдана Хмяльніцкага.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт бяспекі дзяржаўнай граніцы
- Факультэт праваахоўнай дзейнасці
- Інжынерна-тэхнічны факультэт
- Факультэт падрыхтоўкі кіруючых кадраў
- Факультэт замежных моў і гуманітарных дысцыплін
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка ўстановы Архівавана 10 снежня 2020.