Нацыянальна-вызваленчы фронт Грэцыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мемарыял дзеячам ЕЛАС-ЕАМ у Ана-Ліёсіі

Нацыянальна-вызваленчы фронт Грэцыі (ЭАМ, грэч.: Εθνικό Απελευθερωτικό Μέτωπο, ΕΑΜ) — арганізацыя, якая ў час Другой сусветнай вайны аб'яднала розныя патрыятычныя сілы Грэцыі, што змагаліся супраць фашысцкай акупацыі. На момант вызвалення ад нямецкіх войскаў у ёй налічвалася больш за 1,8 млн членаў. Фактычным лідарам ЭАМ быў камуніст Ёргіс Сіянтас.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Арганізацыя была заснавана 27 верасня 1941 года па ініцыятыве Камуністычнай партыі Грэцыі. Акрамя КПГ, у ліку заснавальнікаў Фронту былі: Сацыялістычная і Аграрная партыі, а таксама Саюз за народную дэмакратыю. Мэта Фронту была поўнае вызваленне краіны ад фашызму, фарміраванне часовага ўрада з членаў арганізацыі і вырашэнне пытання пра форму кіравання.

Арганізацыя стаяла ля вытокаў грэчаскага Супраціўлення, па яе прапанове ў снежні 1941 года была створана Народна-вызваленчая армія Грэцыі (ЭЛАС), якая мела асабісты Грэчаскі народна-вызваленчы флот. Моладзевай арганізацыяй ЭАМ была Адзіная ўсягрэчаская арганізацыя моладзі. У лютым 1943 года адбыўся ўсеагульны страйк у Афінах, падрыхтаваны ЭАМ.

З 1943 года пачалося паступовае вызваленне Грэцыі ад нямецкіх войскаў сіламі ЭЛАС і ЭAM. 10 сакавіка 1944 года дзякуючы ЭАМ быў створаны Палітычны камітэт нацыянальнага вызвалення, аналаг часовага ўрада. 24 красавіка 1945 года ён быў ператвораны ў палітычны блок левых партый, дзейнасць якога была забаронена 27 снежня 1947 года ўрадам.

Сярод акыўных удзельнікаў ЭАМ былі ў прыватнасці:

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • ЕАМ у Вялікай савецкай энцыклапедыі (руск.) 
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.