Нацыянальны археалагічны музей (Мадрыд)
Нацыянальны археалагічны музей | |
---|---|
Заснаваны | 1867[1][2] |
Заснавальнік | Ізабела II |
Адкрыты | 9 ліпеня 1871 |
Месцазнаходжанне | |
Дырэктар | Andrés Carretero Pérez[d] |
man.es (ісп.) man.es/man/en/hom… (англ.) man.es/man/ca/hom… (катал.) man.es/man/gl/hom… (галіс.) man.es/man/eu/hom… (баскск.) man.es/man/eu/hom… (фр.) |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нацыянальны археалагічны музей, ісп.: Museo Nacional de Arqueología (да 2009 — «Нацыянальны археалагічны музей Іспаніі»)[5] — знаходзіцца ў Палацы бібліятэк і музеяў (Palacio de Bibliotecas y Museos) у гор. Мадрыд, дзе таксама знаходзіцца Нацыянальная бібліятэка, а раней, да зліцця з Музеем Прада ў 1971 г., таксама знаходзіўся Музей сучаснага мастацтва. Музей знаходзіцца на вуліцы Серана побач з Плошчай Калумба.
Музей заснаваны ў 1867 г. паводле дэкрэту Ізабелы II у сувязі з неабходнасцю стварыць музей, дзе б захоўваліся этнаграфічныя і археалагічныя знаходкі, прадметы дэкаратыўнага мастацтва і нумізматычная калекцыя.
У гэтым музеі, адным з лепшых у Мадрыдскай аўтаноміі, знаходзіцца мноства помнікаў старажытнасці. У садзе створана пышная і дакладная копія пячор Альтамира (правінцыя. Сантандэр), адзін з найбольш важных узораў наскальных малюнкаў перыяду палеаліту ў Еўропе. Найбольш важным экспанатам унутры іх з'яўляюцца тры скульптуры: Дама з Эльчэ (IV ст. да н. э.), Дама з Басы і Дама-даразахавальніца з узгорка Святых (правінцыя. Альбасетэ) — шэдэўры іберыйскай культуры. А таксама некалькі залатых скарбаў ібераў і культавых карон вестготаў з Гварасара VIII ст.
Таксама сярод скарбаў музея варта адзначыць егіпецкія саркафагі і муміі, прадметы дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва рымскага перыяду гісторыі Іспаніі, арабскія археалагічныя знаходкі і прадметы эпохі Адраджэння.
Зноскі
- ↑ ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
- ↑ http://www.man.es/man/en/museo/historia.html Праверана 15 жніўня 2023.
- ↑ Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
- ↑ Directorio de Museos y Colecciones de España
- ↑ El Museo Arqueológico Nacional tendrá nuevo director en septiembre, статья в газете «ABC» (26 de mayo de 2009).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Нацыянальны археалагічны музей (Мадрыд) на Вікісховішчы |
- Página web del Museo Arqueológico Nacional
- Fotos del museo Архівавана 24 снежня 2013.