Перайсці да зместу

Нацыянальны музей Карэі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны музей Карэі
Заснаваны 1945
Адкрыты 1945
Месцазнаходжанне
Наведвальнікі
  • 3 354 161 чал. (2019)[1]
  • 1 262 562 чал. (2021)[2]
Адрас 137 Seobinggo-ro, Yongsan-gu
museum.go.kr (кар.)
museum.go.kr/site… (англ.)
museum.go.kr/site… (яп.)
museum.go.kr/site… (кіт.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальны музей Карэі (кар. 국립중앙박물관, 國立中央博物館) — найбуйнейшы на тэрыторыі Рэспублікі Карэя гістарычны і мастацкі музей і культурны цэнтр. Размешчаны ў сталіцы краіны горадзе Сеуле. Знаходзіцца ў падпарадкаванні Міністэрства культуры, спорту і турызму. Уваходзіць у першую дзясятку самых наведвальных мастацкіх музеяў свету.

Музей быў заснаваны ў 1945 годзе[3], у 2005 годзе пераехаў у новы будынак, пабудаваны спецыяльна для яго ў стылі даўгаватай старажытнакарэйскай крэпасці. Будынак музея выбудаваны з матэрыялаў з высокай мяжой вогнеўстойлівасці і здольны вытрымліваць землятрусы магнітудай да 6,0 па шкале Рыхтэра, у ім прадугледжаны сістэмы натуральнага асвятлення і кандыцыянавання паветра. На тэрыторыі музейнага комплексу размешчаны лекторыі, спецыяльны дзіцячы музей, павільёны для выставак, а таксама рэстараны і кафэ.

Плошча музея складае 137 201 м², што робіць яго адным з найбуйнейшых музеяў Азіі і шостым па велічыні ў свеце; вышыня дасягае 43,08 м. Агульная колькасць экспанатаў гістарычных, мастацкіх і археалагічных калекцый музея перавышае 220 000, з якіх наведвальнікам для агляду даступна парадку 13 000. Сярод экспазіцый музея ёсць як пастаянна дзеючыя, так і часовыя выстаўкі, пры ім існуюць навуковыя і адукацыйныя праграмы рознай накіраванасці.

У 2013 годзе колькасць наведвальнікаў музея перавысіла 3,1 мільёна чалавек.

Зноскі

  1. Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2019 // The Art Newspaper — 2020. — Vol. XXIX, Iss. 322. — ISSN 0960-6556
  2. Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2021 // The Art Newspaper — 2022. — ISSN 0960-6556
  3. «Seoul’s best museums» Архівавана 28 верасня 2012. CNN Go. 27 October 2011. Retrieved 2011-11-03