Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя
| Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя | |
|---|---|
| MAXXI — Museo nazionale delle arti del XXI secolo | |
| | |
| | |
| Заснаваны | 2010 |
| Заснавальнік | Ministry of Culture[d] |
| Адкрыты | 2010 |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне |
|
| Наведвальнікі |
|
| Памеры фонду | 2 250 item[3] і 29 item[4] |
| Адрас | Via Guido Reni, 4/a - Roma[5], Via Guido Reni 153, 00196 Roma[6] і Via Guido Reni, Roma[7] |
| Тэлефон | +39-06-321-0181[5] |
| Праезд | Via Guido Reni, 4A - 00196, Рым |
| fondazionemaxxi.it (італ.) | |
Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя / MAXXI (MAXXI — Museo nazionale delle arti del XXI secolo) — нацыянальны музей сучаснага мастацтва ў Рыме.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1990-х гадах італьянцы ўсвядомілі, што Рым — сталіца адзінай еўрапейскай краіны, у якой няма дзяржаўнага музея сучаснага мастацтва[8]. Вырашылі выбудаваць цэлых два музея — нацыянальны і муніцыпальны[8].Муніцыпальны музей MACRO (Museo d’Arte Contemporanea di Roma) стварылі ў карпусах старой піваварнай фабрыкі Peroni непадалёк ад Піявых варот[8].
Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя — MAXXI — адкрыўся ў Рыме ў маі 2010 года[9]. Акрамя выставачных зал MAXXI абсталяваны канферэнц-залам, бібліятэкай, майстэрнямі, заламі для правядзення розных мерапрыемстваў. Музей складаецца з двух падраздзяленняў, «MAXXI Art» і «MAXXI Architecture», якія павінны збіраць, захоўваць, вывучаць і папулярызаваць актуальныя кірункі ў выяўленчым мастацтве і архітэктуры[10]. Адразу пасля адкрыцця рымляне далі музею мянушку «макароніна»[8].
Будынак музея
[правіць | правіць зыходнік]Будынак музея, будаўніцтва якога абыйшлося ў 150 мільёнаў еўра, пабудавана па праекце вядомага архітэктара Захі Хадзід[9]. Гэта самае буйнае збудаванне з усіх ёю спраектаваных на сённяшні дзень[10]. Узвядзенне спіралепадобнай бетоннай пабудовы плошчай у 27 тысяч квадратных метраў доўжылася 11 гадоў[11]. Асновай для пабудовы паслужыў комплекс казармаў Мантэла — іх фасад стаў галоўным для MAXXI: там размешчаны яго парадны ўваход[10] Ад іх застаўся адзін толькі пасрэдны класічны фасад, які выходзіць на віа Гвіда Рэні[8].
У 2010 годзе Рымскі музей сучаснага мастацтва Maxxi атрымаў прэмію Сцірлінга (Вялікабрытанія) за лепшае архітэктурнае афармленне[12].
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ Indagine sui musei e le istituzioni similari: microdati ad uso pubblico — 2024. Праверана 20 сакавіка 2026.
- ↑ Indagine sui musei e le istituzioni similari — 2020.
- ↑ ISTAT ISTAT 2015 survey on museums and similar institutions — 2017.
- 1 2 catalogo.beniculturali.it — 2014.
- ↑ Indagine sui musei e le istituzioni similari — 2022.
- ↑ Indagine sui musei e le istituzioni similari — 2024.
- 1 2 3 4 5 Толстова А. Итальянский максимализм // Weekend. — 2010. — 9 июля.
- 1 2 Гусева Е. В Риме открылся музей современного искусства MAXXI // AartInvestment.Ru. — 2010. — 31 мая.
- 1 2 3 Собств. корр. В Риме закончено строительство Музея MAXXI // www.archi.ru. — 2009. — 16 ноября.
- ↑ Собств. корр. В Риме открылся музей современного искусства // Русская служба BBC. — 2010. — 30 мая.
- ↑ Рымскі музей атрымаў прыз за афармленне // www.lifenews.ru. — 2010. — 3 кас.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя