Нацыянальны стадыён (Ліма)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Estadio Nacional nuevo 07 10 2011.jpg

Нацыянальны стадыён (ісп.: Estadio Nacional) — шматмэтавы стадыён у Ліме, сталіцы Перу. На сённяшні дзень умяшчальнасць стадыёна складае 40 тысяч месцаў. Стадыён быў адкрыты ў 1952 годзе для правядзення чэмпіяната Паўднёвай Амерыкі па футболе ў 1953 годзе і стаў галоўным нацыянальным стадыёнам Перу. На стадыёне праходзілі тры з шасці чэмпіянатаў Паўднёвай Амерыкі (пазней кубкаў Амерыкі), якія праходзілі ў Перу. Апроч таго, з'яўляецца асноўным стадыёнам нацыянальнай зборнай Перу па футболе.