Перайсці да зместу

Ліма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Ліма
Lima
12°02′06″ пд. ш. 77°01′07″ з. д.HGЯO
Краіна  Перу
Кіраўнік Rafael López-Aliaga[d]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 18 студзеня 1535[1]
Першая згадка 1535
Плошча 2672,3 км²
Вышыня цэнтра 154 м
Тып клімату арыдны клімат
Водныя аб’екты Рымак
Насельніцтва
Насельніцтва 7 605 742[2] чалавек (2007)
Шчыльнасць 2846,1 чал./км²
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 51 1
Паштовы індэкс 15001

munlima.gob.pe (ісп.)


Ліма (Перу)
Ліма
Ліма


 Мапа

Лі́ма (ісп.: Lima) — самы буйны горад, сталіца Перу, цэнтр дэпартамента Ліма. Плошча горада 804 км², разам з прыгарадамі 4310 км². Знаходзіцца на раўніне паміж падножжам Андаў і ўзбярэжжам Ціхага акіяна, на рацэ Рымак. Буйнейшы транспартны вузел краіны, праходзіць Панамерыканская шаша. Марскі порт — Кальяа, амаль зліўся з Лімай. Міжнародны аэрапорт Хорхэ Чавеса. Галоўны эканамічны і культурны цэнтр краіны. Патронка горада — Роза Лімская.

Заснаваны ў 1535 годзе іспанскім канкістадорам Франсіска Пісара. У 16-пачатку 19 стагоддзя цэнтр іспанскіх каланіяльных уладанняў у Паўднёвай Амерыцы і сталіца і віцэ-каралеўства Перу. У 1551 годзе заснаваны Каталіцкі ўніверсітэт (старэйшы ў Паўднёвай Амерыцы). Пасля абвяшчэння незалежнасці ад Іспаніі ў 1821 годзе Ліма — сталіца рэспублікі Перу. У 1687 і 1746 гадах горад зруйнаваны землетрасеннямі. З 1839 года выдаецца газета «El Comercio». У Ціхаакіянскую вайну 1864-66 і Салетравую вайну горад акупіравалі войскі Чылі. Ліма доўгі час (з 1884 па 1929 год) знаходзілася ў стане глыбокага эканамічнага крызісу. Толькі к 1930-м гадам становішча горада пачало стабілізавацца. Аднак у перыяд палітычнай нестабільнасці, якая доўжылася з сярэдзіны 1940-х гадоў да пачатку 1990-х, у сталіцы зноў адзначаліся масавае беспрацоўе і высокі ўзровень інфляцыі.

З 1993 года ў эканоміцы Перу азначыўся некаторы прагрэс, на пачатку 1994 эканоміка сталіцы і краіны ў цэлым пачала стабільна развівацца. У цяперашні час эканоміка-палітычную абстаноўку ў Ліме можна ахарактарызаваць як стабільную.

Дынаміка насельніцтва не ўлічвае прыгарадаў Лімы і горад-спадарожнік Кальяа.

        Год         Насельніцтва
161426.400
179156.600
181263.900
182064.000
182760.000
183955.100
185080.000
1861100.000
1877101.500
1890103.900
1896113.000
1900103.900
1908140.900
1920176.500
1925260.000
        Год         Насельніцтва
1927200.000
1931373.900
1940533.600
1945657.800
1951835.000
1953964.000
19611.262.100
19692.541.300
19722.821.607
19813.969.917
19935.358.077
19975.930.318
20006.271.430
20056.445.974
20076.960.943

Архітэктура і памятныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]

Горад захаваў прамавугольную сетку вуліц каланіяльнага часу. У цэнтры — стары горад з архітэктурнымі помнікамі, на паўночным захадзе — прамысловы раён, на паўднёвым захадзе — дзелавыя кварталы, на поўдні і паўднёвым усходзе — раёны асабнякоў. Вакол галоўнай плошчы Пласа дэ Армас знаходзяцца Кафедральны сабор Лімы (1572—1797), Палац прэзідэнта (1937-38, неакаланіяльны стыль). У 16-18 стагоддзях у стылі барока пабудаваны комплексы кляштараў (Сан-Франсіска, 1556—1624; Санта-Дамінга, сярэдзіна 16 стагоддзя; Ла Мерсед, 1628-30) і цэрквы са складанай разьбой на парталах і ў інтэр’ерах, палацы (Торэ-Талье, 1735), жылыя дамы з унутранымі дварамі, драўлянымі балконамі, ляпнымі парталамі. У 19 стагоддзі будавалі ў духу эклектызму, у 1-й палове 20 стагоддзя — у «неаперуанскім стылі» (будынак Саюза архітэктараў, 1947), у 2-й палове 20 стагоддзя — у стылі тагачаснай амерыканскай і еўрапейскай архітэктуры (жылы раён Магутэ, 1952). Гістарычны цэнтр Лімы ўнесены ЮНЕСКА ў 1991 годзе спіс Сусветнай спадчыны[3].

Ліма і яе прыгарады вырабляюць 80 % прадукцыі апрацоўчай прамысловасці Перу. Тут сканцэнтраваны металаапрацоўчая, хімічная, тэкстыльная, абутковая, рыбаперапрацоўчая, электрабудаўнічая, аўтамабільная прамысловасці. Таксама ў сталіцы сканцэнтраваны ўсе фінансавыя і банкаўскія цэнтры дзяржавы. У горадзе вялікая колькасць прадстаўніцтваў офісаў замежных карпарацый і кампаній. Даволі інтэнсіўна развіваецца турыстычны бізнэс.

Навука і адукацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэты, у тым ліку Сан-Маркас (з 1551), тры акадэміі навук.

  • Музей золата ў Перу
  • Музей Ларка
  • Нацыянальны музей перуанскай культуры
  • Нацыянальны музей антрапалогіі і археалогіі
  • Музей натуральнай гісторыі «Хаўер Прада»

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]