Нацыянал-сацыялістычны саюз дапамогі ахвярам вайны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Нацыянал-сацыялістычны саюз дапамогі ахвярам вайны (ням.: NS-Kriegsopferversorgung, скар. NSKOV) — грамадская арганізацыя у Германіі ў складзе НСДАП, якая займалася дабрачыннасцю і арганізацыяй сацыяльнага забеспячэння для ветэранаў, сур’ёзна параненых на франтах Першай сусветнай вайны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Саюз быў створаны ў 1934 годзе, разам з Нацыянал-сацыялістычнай народнай дабрачыннасцю удзельнічаў у дабрачынных акцыях і праграмах у галіне аховы здароўя. Нязменным кіраўніком арганізацыі быў обергруппенфюрэр СА Ганс Оберліндабер  (ням.)).

10 кастрычніка 1945 года па ўказанні Кантрольнага савета дзейнасць Саюза была афіцыйна забароненая, 30 кастрычніка Кантрольны савет пастанавіў ліквідаваць саюз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]