На багамерзкую, на паганую лаціну…

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«На багамерзкую, на паганую лаціну…» («На богомерзкую, на поганую латину, которые папежи хто что в них вымислили в их поганой вере, сказание о том») — беларускі ананімны палемічны твор XVI ст.

Напісаны на старабеларускай мове ў Супрасльскім манастыры (цяпер Польшча). Захаваўся ў некалькіх спісах. Два з іх змешчаны ў зборніках Кіеўскага Міхайлаўскага Залатаверхага манастыра. Упамінанне пра ўвядзенне Папам Рыгорам XIII у 1582 г. новага календара сведчыць пра тое, што твор напісаны пасля гэтай падзеі. Аўтар палемізуе з кнігай П. Скаргі «Пра еднасць касцёла божага» (1566). Ён пералічвае новаўвядзенні 25 рымскіх Пап (якіх часам блытае), пры гэтым за эталон бярэ стан сучаснай яму праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай, адзначае, што толькі ўсходняя царква засталася нязменнай на працягу многіх стагоддзяў. Выступаючы супраць «паганай лаціны», аўтар абараняе культуру і мову праваслаўнага насельніцтва Рэчы Паспалітай. У якасці крыніц выкарыстаны творы рымскіх аўтараў Плаціна і Грацыяна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Карский, Е. Ф. Белорусы / Е. Ф. Карский. Том 3. Выпуск 2. Старая западнорусская письменность. — Пг., 1921. — С. 183.
  • Попов, А. Н. Историко-литературный обзор древнерусских полемических сочинений против латинян. — М., 1875.