Перайсці да зместу

На запчасткі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
На запчасткіM:
англ.: Chop Shop
Жанр драматычны фільм[1]
Рэжысёр
Сцэнарыст
Працягласць 84 хв.
Краіна
Мова англійская
Год 2007
IMDb ID 0990404
Афіцыйны сайт

«На запчасткі» (англ.: Chop Shop) — мастацкі фільм 2007 года рэжысёра Рамін Бахрані[en][2]. Прэм’ера фільма адбылася на 60-м Канскім кінафестывалі.

Гісторыя разгортваецца вакол Алехандра «Але» — 12-гадовага знаходлівага вулічнага сіраты, які працуе ў аўтамайстэрні на звалцы, размешчанай на ўскрайку Квінса, Нью-Ёрк. Адсутнасць дома, бацькоў і стабільнага заробку прыводзіць да таго, што Алехандра вымушаны цяжка працаваць, каб пабудаваць больш годнае жыццё для сябе і сваёй сястры. Ва ўмовах гэтых хісткіх абставін Алехандра з усіх сіл спрабуе прыстасавацца да хаатычнага свету мегаполіса, сутыкаючыся з іншымі людзьмі ў роспачы і вучачыся прымаць складаныя рашэнні…

Амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох і ўнёс у свой спіс «Выдатных фільмаў»[3].

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 4 кінаўзнагародамі і яшчэ 8 намінацыямі[4].

  1. а б http://www.imdb.com/title/tt0990404/ Праверана 13 красавіка 2016.
  2. Chop Shop (2007) — IMDb (англ.). Internet Movie Database. Праверана 4 ліпеня 2024.
  3. Roger Ebert. Building the American Dream piece by piece, from scratch (англ.). Сайт Роджэра Эберта (22 красавіка 2009). Праверана 4 ліпеня 2024.
  4. Chop Shop (2007) — Awards (англ.). Internet Movie Database. Праверана 4 ліпеня 2024.