Неапазітывізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Неапазітывізм — адзін з асноўных кірункаў філасофіі 20 стагоддзя; форма пазітывізму. Сярод яго вядучых прадстаўнікоў — аўстрыйскія філосафы Людвіг Вітгенштэйн (1889—1951), Рудольф Карнап (1891—1970), а таксама Ф. Франк, О. Нейрат, Б. Расэл. Галоўная задачы неапазітывізму — распрацоўка метадаў лагічнага ці лінгвістычнага аналізу ведаў (найперш філасофскай, навуковай, штодзённай мовы). Неапазітывізм арыентаваўся пераважна на матэматычную логіку, якая разглядалася як «ісціннае мысленне», а таксама на «вопытныя навукі», што паддаюцца верыфікацыі (праверцы). Неапазітывізм імкнуўся адасобіцца ад праблем сацыяльнага жыцця, ад грамадскіх навук, якія лічацца «несапраўднымі», бо не паддаюцца вопытнай праверцы. Неапазітывізм адыграў значную ролю ў развіцці сучаснай логікі, семіётыкі, філасофіі навукі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6