Нет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Нет»
Сінгл Паліны Гагарынай
Выпушчаны 13 жніўня 2012
Фармат відэакліп, радыёратацыя, лічбавая дыстрыбуцыя
Запісаны 2012; Meladze Brothers Studio (Кіеў, Украіна)
Жанр Поп
Працягласць 3 хв. 56 с
Лэйбл Velvet Music
Прадзюсар Канстанцін Меладзэ
Аўтар песні Канстанцін Меладзэ[1]
Храналогія сінглаў Паліны Гагарынай
«Спектакль окончен»
(2012)
«Нет»
(2012)
«Навек»
(2013)

«Нет» — песня, якую напісаў Канстанцін Меладзэ і запісала расійская спявачка Паліна Гагарына для яе трэцяга студыйнага альбома. Кампазіцыя, якую спрадзюсіраваў Меладзэ, была выпушчана ў якасці сінгла 13 жніўня 2012 года.

Песня атрымала станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў і выйграла ўзнагароду ў катэгорыі «Лепшы кліп» на прэміі RU.TV 2013[2].

Перадгісторыя і рэліз[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню на публіцы кампазіцыя была выкананая 4 жніўня 2012 года на канцэрце ў Разані ў рамках экалагічнай акцыі «Дзень чыстага горада»[3][4].

Рэакцыя крытыкі[правіць | правіць зыходнік]

Павел Пшонаў з MuseCube.org даў песні станоўчую ацэнку і паставіў 4 з паловай балы з 5-і. «Калі песня паўторыць нядрэнныя вынікі „Спектакля“, то гэта будзе чакана; калі перасягне — то песня ўвойдзе ў „залаты фонд“ айчыннай поп-музыкі, як твор небанальны і ў чымсьці нават выдатны», — адзначаў аўтар[5].

На прэміі RU.TV 2013 «Нет» атрымала дзве намінацыі: «Лепшая песня» і «Лепшы кліп». Кампазіцыя перамагла ў апошняй з намінацый[2].

Музычнае відэа[правіць | правіць зыходнік]

Відэакліп на песню быў зняты ў ліпені 2012 года. Рэжысёрам выступіў Алан Бадоеў[4]. Рэліз кліпа адбыўся 31 жніўня 2012 года на канале Ello (YouTube).

Спіс кампазіцый[правіць | правіць зыходнік]

НазваАўтар Працягласць
1. «Нет» Канстанцін Меладзэ 3:56

Чарты[правіць | правіць зыходнік]

Краіна/тэрыторыя (Чарт) Вышэйшая пазіцыя
СНД (Tophit Агульны Топ-100) 3[6]
СНД (Tophit Топ-100 па заяўках) 4[6]
Расія (Tophit Расійскі Топ-100) 10
Расія (Tophit Маскоўскі Топ-100) 16
Расія (Tophit Піцерскі Топ-100) 17
Украіна (Tophit Украінскі Топ-100) 1[7]
Украіна (Tophit Кіеўскі Топ-100) 2
Латвія [8] 5
iTunes (Расія) 1

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Год Узнагарода Намінаваная праца Катэгорыя Вынік
2013 Прэмія RU.TV «Нет» Лепшая песня[2] Намінацыя
Прэмія RU.TV «Нет» Лепшы кліп[2] Перамога

Зноскі

  1. Полина Гагарина / Нет. Tophit. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2012. Праверана 11 верасня 2012.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Гуру Кен. III Премия Ru.TV: поцелуй Киркорова с Басковым и другие странности. newsmuz.com (26 мая 2013). Праверана 26 мая 2013.
  3. «День чистого города» в Рязани завершился концертом с участием «фабрикантки» Полины Гагариной. Рязанский городской сайт (5 августа 2012). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2012. Праверана 11 верасня 2012.
  4. 4,0 4,1 Полина Гагарина представила новую песню (8 августа 2012). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2012. Праверана 11 верасня 2012.
  5. Павел Пшенов. ХитОбзор от Павла Пшенова. Выпуск 1: Нюша, Madonna и другие. MuseCube.org (4 сентября 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2012. Праверана 6 верасня 2012.
  6. 6,0 6,1 Основные параметры ротации трека на радиостанциях, работающих в системе TOPHIT.RU. Tophit. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2012. Праверана 15 студзеня 2013.
  7. Weekly Ukraine Airplay Tophit-100. Tophit. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2012. Праверана 15 студзеня 2013.
  8. Latvian Airplay Top 50. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2013. Праверана 14 лютага 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]