Новаарлеанскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Новаарлеанскі ўніверсітэт
англ.: University of New Orleans
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of New Orleans
Заснаваны 1956
Студэнты 8 375[1]
Размяшчэнне Новы Арлеан, Луізіяна, ЗША
Сайт uno.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Новаарлеанскі ўніверсітэт (англ.: University of New Orleans) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Новы Арлеан у штаце Луізіяна.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню адкрыты ў 1958 годзе як Луізіянскі дзяржаўны ўніверсітэт у Новым Арлеане, гэта буйнейшы дзяржаўны ўніверсітэт і адзін з двух доктарскіх даследчых універсітэтаў у рэгіёне так званага Вялікага Новага Арлеана.

Галоўны кампус вучэльні плошчай 195 акраў размешчаны на беразе возера Понтчартрэйн у мясцовасці Джэнтылі. Ва ўніверсітэцкім кампусе размешчаны таксама шматлікія спартыўныя аб'екты.

Універсітэт таксама валодае і кіруе навукова-тэхналагічным паркам, які прымыкае да галоўнага кампуса.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • каледж бізнес-адміністравання
  • каледж гуманітарных навук, адукацыі і чалавечага развіцця
  • каледж інжынерыі
  • каледж прыродазнаўчых навук

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]