Новы мост (Браціслава)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Новы мост
Новы мост

Каардынаты: 48°08′18″ пн. ш. 17°06′16″ у. д.HGЯO

Афіцыйная назва

Nový Most

Вобласць ужывання

аўтамабільны, пешаходны

Перасякае

раку Дунай

Месца размяшчэння

Браціслава, Славакія

Канструкцыя
Тып канструкцыі

аднапілонны вантавы мост сістэмы веер

Матэрыял

Сталь

Асноўны пралёт

303

Агульная даўжыня

430,8

Шырыня моста

21

Вышыня канструкцыі

85 м

Эксплуатацыя
Адкрыццё

26 жніўня 1972

Commons-logo.svg Новы мост на Вікісховішчы

Новы мост (славацк.: Nový Most; раней называўся Мост СНП — мост Славацкага нацыянальнага паўстання) — аўтамабільны мост цераз Дунай у Браціславе, сталіцы Славакіі. Гэта найбуйнейшы ў свеце вісячы мост з адным пілонам. З'яўляецца адзіным мостам, уключаным у Сусветную федэрацыю вышынных вежаў, займаючы 32-е, апошняе месца ў спісе.

Галоўны пралёт моста мае даўжыню 303 метры, агульная працягласць 430,8 м, шырыня 21 м, вага 7537 тонаў.

Галоўнай славутасцю моста з'яўляецца рэстаран «UFO» на вяршыні пілона на вышыні 85 м, названы так з-за падабенства да лятаючай талеркі (раней называўся «Bystrica»). Рэстаран злучаны з агляднай пляцоўкай. Да яе вядзе ліфт у левай апоры моста, а ў правай размешчаны аварыйны выхад з 430 прыступкамі. «UFO» лічыцца адной з дамінант Браціславы і турыстычнай славутасцю, штогод яго наведваюць 200 тысяч наведнікаў.

Пілон Моста СНП у Браціславе

Будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Мост быў пабудаваны ў 19671972 гадах па праекце інжынераў Арпада Тэсара і Ёзафа Звары і архітэктараў Ёзафа Лацкі, Ладзіслава Кушніра і Івана Сламеня. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 26 жніўня 1972 года. Дзеля таго, каб правесці да яго аўтадарогу, была зруйнавана вялікая колькасць будынкаў у раёне замка, у тым ліку амаль увесь яўрэйскі квартал з неалагічнай сінагогай; з іншага боку, мост палепшыў сувязь паміж жылым раёнам Петржалка і астатняй часткай Браціславы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]