Ноты з кропкамі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Dotted quarter note with upwards stem.svg
Dotted half note with upwards stem.svg
Ноты з дзвюма кропкамі. Прыклад са струннага квартэта ор. 74 № 2 І. Гайдна

У заходняй музычнай натацыі кропка, якая ставіцца пасля ноты, павялічвае яе на палову музычнай працягласці. Напрыклад, калі працягласць асноўнае ноты — дзве дзелі, то гэта ж нота з кропкай будзе доўжыцца тры дзелі. Нота любой працягласці можа быць падоўжана кропкай. Пункцірны запіс раўназначны запісу асноўнае ноты, злучанай з дапамогай лігі з іншымі[1]. Да ноты можа быць дададзена любая колькасць кропак; колькасць кропак служыць для падаўжэння ноты на ад першапачатковай працягласці (1,5, 1,75, 1,875, 1,9375, 1,968 і г.д.).

Натацыі[правіць | правіць зыходнік]

Ноты з кропкамі і іх працягласці. Злучныя лігі раўнасільныя кропкам.

Калі нота з’яўляецца часткай акорда або інтэрвалу, кропка будзе пісацца поруч кожнае ноты: Dotted chord.png [2].

Пункцірныя кропкі не варта блытаць з кропкамі, якія пазначаюць стаката, якія пішуцца вышэй або ніжэй за ноту.

Выкарыстоўваць кропкі для павелічэння працягласці нот пачалі яшчэ ў X стагоддзі, аднак дакладная сума павелічэння аспрэчваецца (гл. Неўма).

Падвойнае і патройнае павелічэнне[правіць | правіць зыходнік]

Таксама ў музычнай практыцы могуць выкарыстоўвацца дзве і больш кропкі для павелічэння працягласці. Пры гэтым нота з дзвюма кропкамі ўраўноўваецца 1¾ (1 + ½ + ¼) працягласці асноўнае ноты, а нота з трыма кропкамі — 1⅞ (1 + ½ + ¼ + ⅛) працягласці. Адным з вядомых прыкладаў выкарыстання нот з трыма кропкамі з’яўляецца прэлюдыя Ф. Шапена соль мажор ор. 28 № 3 або Венгерская рапсодыя № 15 Ф. Ліста.

Зноскі

  1. Gardner Read. Music Notation: A Manual of Modern Practice. — 2nd Edition. — Boston : Allyn & Bacon, Inc. (1969): 114, Example 8—11; 116, Example 8—18; 117, Example 8—20.
  2. Ted Ross. Teach Yourself The Art of Music Engraving & Processing. — Hansen Books, Florida.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]