Трыёль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Трыёль з трох чвартковых нот

Трыёль (фр.: triolet) — група з трох нот аднолькавай працягласці, якая ў суме па часе гучання роўная дзвюм нотам той жа працягласці. Узнікае ў выпадку, калі часавы інтэрвал, які ў бягучым памеры займае дзве ноты, неабходна падзяліць на тры роўныя часткі. У трыёль замест ноты таксама можа ўваходзіць паўза той жа працягласці або дзве ноты ўдвая меншай працягласці і так далей.

У нотным запісе для пазначэння трыёлі ставіцца лічба 3 над (або пад) групай нот, аб’яднаных агульнай рысай або квадратнай дужкай пры адсутнасці агульнае рысы (прыклад: чвэрць + восьмая ў кантэксце трыёлі).

У класіка-рамантычнай музыцы трыёльнае дзяленне — найбольш распаўсюджаны спосаб адмысловага («ірацыянальнага») дзялення рытмічных працягласцей.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Розныя камбінацыі нот і паўзаў у трыёлі