Ноч даўжынёй у дванаццаць гадоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ноч даўжынёй у дванаццаць гадоўM:
ісп.: La noche de 12 años
Постар фільма
«Дванаццацігадовая ноч» — прэзентацыя на 75-м Венецыянскім кінафестывалі (Альберта Барбера, Альфонса Торт, Антоніа дэ ла Торэ, Альвара Брэхнер).
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Кампазітар
Працягласць 122 хв.
Краіна
Мова іспанская
Год 1 верасня 2018, 27 сакавіка 2019 і 12 сакавіка 2020
IMDb ID 6792282

«Ноч даўжынёй у дванаццаць гадоў» (ісп.: La noche de 12 años) — уругвайскі драматычны фільм 2018 года рэжысёра Альвара Брэхнера[en][1].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

1973 год. Уругвай знаходзіцца пад ваеннай дыктатурай. У гэты час на вуліцах краіны з’яўляюцца леварадыкальныя актывісты, якія называюць сябе «Тупамарас[en]». Гэтыя маладыя людзі вядуць партызанскую вайну супраць дзейнага ўрада. Аднак сіла і поспех у нейкі момант аказваюцца не на баку актывістаў. І адзін за адным дзевяць сяброў групы «Тупамарас» адпраўляюцца за краты. Траім з іх давядзецца правесці наступныя дванаццаць гадоў у няволі. З-за міжнароднага ціску ўлады не могуць проста знішчыць іх, таму яны распачынаюць аперацыю пад дэвізам: «Калі мы не можам іх забіць, то звядзём іх з розуму».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 47 узнагародамі і яшчэ 31 намінацыяй на кінапрэміі[2].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. La noche de 12 años (2018) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 16 сакавіка 2023.
  2. La noche de 12 años (2018) — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 16 сакавіка 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]