Ньёрд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ньёрд

Ньёрд (стар.-сканд.: Njörðr) — у скандынаўскай міфалогіі бог з ліку ванаў, бацька Фрэйра і Фрэі. Па адной з версій, больш ранняя яго іпастась апісана Тацытам пад імем багіні ўрадлівасці Нертус.

Ньёрд сімвалізуе вецер і марскую стыхію, але, як і іншыя ваны, перш за ўсё з'яўляецца богам урадлівасці. Пасля вайны асаў і ванаў ён становіцца закладнікам у асаў (у «Малодшай Эдзе» ужо часта прылічаецца да асаў) і пасяляецца ў Ноатуне (стар.-сканд.: Nóatún — «Карабельны двор»), які размешчаны, паводле «Малодшай Эды», на небе, але, разам з тым, у моры. Калі асы забіваюць волата Т'яці, Ньёрд жэніцца на яго дачцы, багіне-паляўнічай Скадзі. Скадзі пагадзілася выйсці замуж за Ньёрда ў знак прымірэння з асамі, але не змагла жыць з ім у моры, дзе яе будзілі крыкі чаек, таму яны жывуць па дзевяць дзён у жытле Ньёрда — Ноатуне і столькі ж у Трумхейме, у горах, з бо Скадзі любіць горы і ваўкоў. У «Прамовах Вафтрудзііра» («Старэйшая Эда») гаворыцца, што Ньёрд вернецца да ванаў у канцы свету.

Ньёрд багаты, мае ўладу над морам, ветрам і агнём, з'яўляецца заступнікам мараплаўства, рыбалоўства, палявання на марскіх жывёл.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]