Нэнсі Эдберг
Нэнсі Эдберг | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | плаванне[d] |
Нарадзілася |
12 лістапада 1832 |
Памерла |
11 снежня 1892 (60 гадоў)
|
Грамадзянства |
Нэнсі Эдберг (шведск.: Nancy Fredrika Augusta Edberg, 12 лістапада 1832 — 11 снежня 1892) — шведская плыўчыха, трэнер па плаванні, дырэктар басейна.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нэнсі нарадзілася ў правінцыі Сёдэрманланд у 1832 годзе, плаванню Нэнсі вучыў яе бацька, бо ў тыя часы фізічнае выхаванне для жанчын было мала распаўсюджана ў Швецыі.
У 1847 годзе Нэнсі працавала трэнерам па плаванні ў нядаўна адчыненым стакгольмскім басейне. Гэты басейн быў першым у Швецыі, прызначаным для жанчын. Спачатку ён размяшчаўся ў Рыдархусеце, затым пераехаў у Кастэльхолман. У 1851 годзе Нэнсі стала майстрам па плаванні ў школе па плаванні Åbomska simskolan, а з 1853 года вяла ўласныя ўрокі па плаванні ў Юргордэне. У 1856 годзе яна атрымала ад караля Оскара I ліцэнзію на ўласны плавальны басейн, а ў 1856—1858 гадах са сваімі вучаніцамі праводзіла паказальныя выступленні па плаванні ў плавальнай школе Gjörckes simskola для збору сродкаў на адкрыццё басейна. Басейн Нэнсі адкрыла у 1859 годзе і кіравала ім да 1866 года.
Сярод вучаніц Нэнсі ў 1862—1864 гадах былі шведская каралева Луіза Нідэрландская і яе дачка прынцэса Лавіса Шведская. Хоць навучанне плаванню ў той час не лічылася чымсьці прэстыжным для жанчын, але ўдзел у гэтым мерапрыемстве асоб каралеўскай крыві хутка зрабіла яго папулярным. Тая ж гісторыя здарылася, калі Нэнсі Эдберг у 1864 годзе пачала весці ўрокі катання на каньках сярод жанчын. Сярод вучаніц Нэнсі былі таксама Аляксандра Дацкая і Марыя Фёдараўна.
Нэнсі Эдберг шмат зрабіла для папулярызацыі плавання: прадэманстравала мастацтва плавання ў Осла, адправілася з місіяй у Санкт-Пецярбург, наведала Капенгаген, Тронхейм і многія шведскія гарады.
У 1867—1873 гадах Нэнсі была замужам за дацкім літографам Карлам Андэрсанам. Памерла ў 1892 годзе ў Стакгольме.