Нігушур

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Нігушур — першы кіраўнік Ранняга Дынастычнага II перыяду Шумера пасля Сусветнага патопу, заснавальнік першай дынастыі горада-дзяржавы старажытнага Шумера Кіша, размешчанага на поўдні старажытнай Месапатаміі, які, паводле Ніпурскага царскага спісу, кіраваў 1200 гадоў.

Верагодна меў боскае паходжанне. Паводле царскага спісу да Сусветнага патопу ў Шумеры па чарзе кіравалі 9 цароў у 5 гарадах-дзяржавах, якія змяняліся па чарзе, агульнай працягласцю кіравання 277200 гадоў. Зыходзячы з таго ж спісу можна зрабіць выснову, што сусветны патоп здарыўся 12 тыс. гадоў да н.э., такім чынам пачатак кіравання цара Нігушура варта аднесці да пачатку XII тысячагоддзя да н.э.

Прынята лічыць, што гады яго кіравання значна завышаны. Паводле царскага спісу яго змяніў Куласіна-Бел.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

I дынастыя Кіша
Папярэднік:
кіраўнік Кіша
XII тысячагоддзе да н.э.
Пераемнік:
Куласіна-Бел