Нідэрландская каралеўская акадэмія навук
| Нідэрландская каралеўская акадэмія навук | |
|---|---|
| | |
| Дата заснавання | 1808[1] |
| Кіраўнік | Marileen Dogterom[d] |
| Сайт | knaw.nl (гал.) (англ.) |
| Узнагароды | |
Нідэрландская каралеўская акадэмія навук (нідэрл.: Koninklijke Nederlandse Akademie van Wetenschappen, KNAW) — арганізацыя, закліканая развіваць навуку і літаратуру ў Нідэрландах.
Яна аказвае ўраду кансультацыі па пытаннях навукі, вядзе экспертную дзейнасць, каардынуе рэцэнзаванне навуковых артыкулаў, правядзенне навуковых канферэнцый і форумаў; пад яе кіраўніцтвам дзейнічаюць профільныя навуковыя інстытуты. Акадэмія прысуджае шэраг прэстыжных узнагарод, у тым ліку медаль Лорэнца для фізікаў.
Заснавана ў напалеонаўскім Каралеўстве Галандыя ўказам Людовіка Банапарта 4 мая 1808 г. як Каралеўскі інстытут навук, літаратуры і вытанчаных мастацтваў (Koninklijk Instituut van Wetenschappen, Letterkunde en Schoone Kunsten). Акадэміяй называецца з 1851 г.
Члены Акадэміі (каля 200 членаў маладзей 65 гадоў) абіраюцца пажыццёва шляхам кааптацыі; прымаюцца намінацыі ад асоб і арганізацый па-за Акадэміяй. У 65 гадоў акадэмік павінен выйсці ў адстаўку. Маюцца члены-карэспандэнты і замежныя члены Акадэміі. Маецца два аддзяленні — дакладных навук і гуманітарных і грамадскіх навук.
Прэзідэнтам з мая 2008 г. з'яўляецца матэматычны фізік Роберт Дэйкграф. У інаўгурацыйнай прамове ён выказаў занепакоенасць нізкім узроўнем фінансавання навукі ў Нідэрландах у параўнанні з большасцю заходнееўрапейскіх краін.
Зноскі
- ↑ Royal Netherlands Academy of Arts and Sciences (KNAW) Праверана 12 верасня 2021.