Нікала Клюсеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нікола Клюсеў
макед.: Никола Кљусев
Сцяг1-ы Прэм'ер-міністр Македоніі
27 студзеня 1991 года — 17 жніўня 1992 года
Прэзідэнт Кіра Глігараў
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Бранка Црвенкаўскі
Сцяг5-ы Міністр абароны Македоніі
30 лістапада 1998 года — 27 ліпеня 2000 года
Прэзідэнт Кіра Глігараў,

Сава Клімоўскі (в.а.),

Барыс Трайкаўскі
Кіраўнік урада Любча Георгіеўскі
Папярэднік Лазар Кітанаўскі
Пераемнік Любін Пауноўскі

Нараджэнне 2 кастрычніка 1927(1927-10-02)
Шціп, Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў
Смерць 16 студзеня 2008(2008-01-16) (80 гадоў)
Веравызнанне Македонская праваслаўная царква
Партыя незалежны ў перыяд прэм'ерства, пазней — член ВМРО-ДПМНЕ
Член у
Адукацыя Бялградскі ўніверсітэт
Навуковая ступень Доктар эканамічных навук
Прафесія эканаміст
Дзейнасць эканаміст, выкладчык універсітэта, палітык
Месца працы
Узнагароды
Order 8-September

Нікола Клюсеў (макед.: Никола Кљусев; 2 кастрычніка 1927 года, Шціп, Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў16 студзеня 2008 года, Скоп’е, Македонія) — македонскі эканаміст і дзяржаўны дзеяч, першы прэм'ер-міністр Рэспублікі Македонія пасля абвяшчэння незалежнасці з 1991 па 1992 год.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1953 годзе Клюсеў скончыў Школу эканомікі Бялградскага ўніверсітэта. Тамсама атрымаў ступень доктара эканамічных навук. Тэма доктарскай дысертацыі: "Крытэрыі і метады ацэнкі эканамічнай эфектыўнасці інвестыцый".

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Акадэмік Нікола Клюсеў пачаў сваю навуковую кар'еру ў 1953 годзе ў якасці асістэнта ў Навукова-даследніцкім інстытуце прамысловасці Македоніі. З 1960 па 1967 год з'яўляўся навуковым супрацоўнікам у Інстытуце эканомікі Македоніі. У 1972 годзе стаў прафесарам эканамічнага факультэта ў Універсітэце Св. Кірыла і Мяфодзія ў Скоп'і. У 1988 быў абраны членам Македонскай акадэміі навук і мастацтваў, у якасці Старшыні Савета па дэмаграфічных даследаваннях. Меў цэлы шэраг апублікаваных прац, манаграфій і навуковых даследаванняў, а таксама некалькіх кніг вершаў, эсэ і многае іншае.

Палітыка[правіць | правіць зыходнік]

З 1991 па 1992 год Клюсеў быў першым прэм'ер-міністрам Рэспублікі Македонія пасля яе аддзялення ад Югаславіі. Пад яго кіраўніцтвам была ўведзена новая нацыянальная валюта — дэнар. Апроч таго, ён узначальваў складаныя перамовы па вываду югаслаўскіх войскаў з Македоніі.

Падчас знаходжання на пасадзе прэм'ер-міністра не з'яўляўся членам якой-небудзь палітычнай партыі. Пазней ён уступіў у ВМРО-ДПМНЕ, адну з асноўных палітычных партый Македоніі. У 1997 годзе быў абраны Старшынём Савета ВМРО-ДПМНЕ. З 1998 па 2000 год ён ізноў уваходзіў ва ўрад у якасці міністра абароны.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]