Каралеўства Югаславія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Каралеўства Югаславія
Краљевина Југославија
Kraljevina Jugoslavija

Flag of the State of Slovenes, Croats and Serbs.svg
 
State Flag of Serbia (1882-1918).svg
1918 – 1941


Flag of Independent State of Croatia.svg
 
Flag of Serbia (1941–1944).svg
 
Flag of Montenegro (1905-1918 & 1941-1944).svg
 
Flag of Bulgaria.svg
 
Flag of Hungary (1920–1946).svg
 
Flag of Albania (1939-1943).svg
 
Flag of Italy (1861-1946).svg
Flag of the Kingdom of Yugoslavia.svg Coat of arms of the Kingdom of Yugoslavia.svg
Сцяг Каралеўства Югаславія Герб Каралеўства Югаславія
Дэвіз
сербахарв. кір. Један народ, један краљ, једна држава
сербахарв. лат. Jedan narod, jedan kralj, jedna država
(бел.: Адзін народ, адзін кароль, адна дзяржава)
Гімн
Гімн Каралеўства Югаславія
LocationKingdom of Serbs& Croats and Slovenes.png
Сталіца Бялград
Мова сербахарвацкая
Валюта югаслаўская крона (да 1920 года)
югаслаўскі дынар (пасля 1920 года)
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
Дынастыя Карагеоргіевічы
Гісторыя
 - 1 снежня 1918 Абвяшчэнне незалежнасці (ад Аўстра-Венгрыі)
 - 6 студзеня 1929 Перайменаванне Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў у Каралеўства Югаславія
 - 6 красавіка 1941 Акупацыя Югаславіі
 - 29 лістапада 1945 Абвешчана Федэратыўная Народная Рэспубліка Югаславія.

Каралеўства Югаславія (сербск.: Краљевина Југославија, харв.: Kraljevina Jugoslavija) — афіцыйная назва дзяржавы ў заходняй частцы Балканскага паўвострава ў 19291945 г. на тэрыторыі сучасных Славеніі, Харватыі, Сербіі, Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіны і Македоніі. Назва была прынята пасля дзяржаўнага перавароту караля сербаў, харватаў і славенцаў Аляксандра 6 студзеня 1929 г. З 1 снежня 1918 звалася Каралеўствам Сербаў Харватаў і Славенцаў, скар. КСХС (сербск.: Краљевина Срба, Хрвата і Словенаца, сокр. КСХС).

Кіраванне караля ў гэты перыяд характарызавалася аўтарытарна-кансерватыўнымі тэндэнцыямі. Каралеўства Югаславія ў пазбяганне міжэтнічных канфліктаў і небяспекі распаду дзялілася на правінцыі (бановіны), не адпавядалыя тэрыторыі рассялення ні аднаго з асноўных паўднёваславянскіх народаў. Гэта адпавядала ідэалогіі сцірання міжнацыянальных адрозненняў і асіміляцыі.

Да арганізаванага харвацкімі ўсташамі забойства караля Аляксандра ў 1934 Югаславія была арыентавана на саюз з дэмакратычнымі дзяржавамі Заходняй Еўропы (уваходзіла ў так званую Малую Антанту). Пасля згубы караля і прыходу да ўлады князя-намесніка Паўла дзяржава ўзяла курс, дружалюбны да фашысцкіх краін — Германіі і Італіі. У 1939 Харватыя атрымала аўтаномію ў рамках каралеўства як асобная бановіна. У сакавіку 1941 г. урад Югаславіі далучыўся да Берлінскага пакту фашысцкіх дзяржаў, што выклікала шырокі рух пратэсту. 27 сакавіка прафашысцкі ўрад быў зрынуты.

6 красавіка 1941 г. на Югаславію напалі фашысцкія войскі, якія акупавалі і падзялілі тэрыторыю краіны. Была створана самастойная харвацкая дзяржава (якая кантралявала таксама Боснію) на чале з усташамі; частка тэрыторыі краіны адышла да Германіі і Італіі, пачаўся генацыд сербаў. У Югаславіі разгарнулася народна-вызваленчае дужанне. Яе ўзначальвалі, з аднаго боку, камуніст Ціта (Камуністычная партыя Югаславіі, заснаваная ў 1919 г.), з іншага боку, манархісты-чэтнікі на чале з Д. Міхайлавічам; друг з другам гэтыя партыі то тактычна блакаваліся, то ваявалі. Паўночна ўсходняя частка краіны была вызваленая ў 1944 г. падчас сумесных дзеянняў савецкіх войскаў і НВВЮ (Народна-вызваленчага войска Югаславіі). Да 15 мая 1945 г. югаслаўскае войска завяршыла вызваленне Югаславіі. 29 лістапада 1945 г. была абвешчаная Федэратыўная Народная Рэспубліка Югаславія.