Перайсці да зместу

Нікас Анастасіядыс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Нікас Анастасіадзіс)
Нікас Анастасіядыс
грэч. Νίκος Αναστασιάδης[1][2]
3-і President of Democratic Rally[d]
8 чэрвеня 1997 10 мая 2013
Папярэднік Yannakis Matsis[d]
Пераемнік Averof Neofytou[d]
7-ы прэзідэнт Рэспублікі Кіпр[d]
28 лютага 2013 28 лютага 2023
Папярэднік Дымітрыс Хрыстофіяс
Пераемнік Нікас Хрыстадулідзіс
член Палаты прадстаўнікоў Кіпра[d]
4 чэрвеня 1981 11 снежня 1985
член Палаты прадстаўнікоў Кіпра[d]
12 снежня 1985 29 мая 1991
член Палаты прадстаўнікоў Кіпра[d]
30 мая 1991 5 чэрвеня 1996
член Палаты прадстаўнікоў Кіпра[d]
6 чэрвеня 1996 6 чэрвеня 2001
член Палаты прадстаўнікоў Кіпра[d]
7 чэрвеня 2001 31 мая 2006
член Палаты прадстаўнікоў Кіпра[d]
1 чэрвеня 2006 1 чэрвеня 2011
член Палаты прадстаўнікоў Кіпра[d]
2 чэрвеня 2011 27 лютага 2013

Нараджэнне 27 верасня 1946(1946-09-27)[3][4][…] (79 гадоў)
Жонка Andri Moustakoudes[d]
Грамадзянства
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень навуковая ступень у галіне права[d] ()[4][5] і Master in Shipping Law[d] ()[4][5]
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Decoration for Exceptional Merits
Сайт anastasiades.topcyprus.net
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нікас Анастасіядыс (грэч. Νίκος Αναστασιάδης; нар. 27 верасня 1946) — 7-ы прэзідэнт Рэспублікі Кіпр (з 2013 па 2023), лідар правацэнтрысцкай палітычнай партыі Дэмакратычнае аб’яднанне.

Упершыню Анастасіядыс быў абраны ў Парламент Кіпра ў 1981 годзе і з’яўляецца лідарам партыі ДІСІ з 8 чэрвеня 1997 года. На парламенцкіх выбарах 22 мая 2011 года яго партыя Дэмакратычнае аб’яднанне атрымала 20 месцаў, больш чым любая іншая партыя, але менш за палову ад агульнай колькасці месцаў у Парламенце Кіпра.

Па сваёй прафесіі ён юрыст і з’яўляецца заснавальнікам юрыдычнай фірмы Nicos Chr. Anastasiades & Partners. Скончыў юрыдычны факультэт у Афінскім універсітэце і аспірантуру Універсітэцкага каледжа Лондана (Універсітэт Лондана).

Палітычныя погляды

[правіць | правіць зыходнік]

Партыя Дэмакратычны сход падтрымлівае скарачэнне ці поўную адмову ад вайсковага прызыву.

Партыя Дэмакратычны сход выступае ў падтрымку таго, што трэба скараціць тэрмін вайсковай службы да мінімуму і ажыццяўляць набор у армію з ваенных прафесіяналаў.

Кіпрскае пытанне

[правіць | правіць зыходнік]

Нікас Анастасіядыс быў галоўным прыхільнікам плана Кофі Анана па вырашэнні Кіпрскага пытання, хоць больш за палову (61 %) яго аднапартыйцаў прагаласавалі супраць.

Далучэнне да НАТА

[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2011 года Парламент Кіпра прагаласаваў за праграму «Партнёрства дзеля міру» — апошні крок Кіпра па далучэнні да НАТА. Па ініцыятыве Нікаса Анастасіядыса партыі ДІСІ, ЕДЕК і ЕК падтрымалі гэта рашэнне. Аднак прэзідэнт Кіпра Дзімітрыс Хрыстофіяс (АКЕЛ) наклаў вета, заявіўшы, што гэта членства не супадае з яго абяцаннем дасягнуць мірнага вырашэння Кіпрскага пытання. Нікас Анастасіядыс заявіў, што Кіпр неадкладна ўступіць у НАТА, калі ён, Анастасіядыс, пераможа на прэзідэнцкіх выбарах у 2013 годзе.

Прэзідэнтцтва

[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2012 годаНікас Анастасіядыс высунуў сваю кандыдатуру для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта Кіпра ў 2013 годзе. Ён набраў 673 галасы (86,73 %), тады як за яго найбліжэйшага суперніка Алену Тэахарус прагаласавалі 108 чалавек (13,27 %).

У 2013 годзе перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў на Кіпры[7]

4 лютага 2018 года Нікас Анастасіядыс перавыбраны Прэзідэнтам Рэспублікі Кіпр. Па дадзеных міністэрства ўнутраных спраў, Нікас Анастасіядыс у другім туры набраў амаль 56 % галасоў выбаршчыкаў. Яго супернік, кандыдат ад левых сіл Стаўрас Малас, якога падтрымлівала ўплывовая Прагрэсіўная партыя працоўнага народа Кіпра, атрымаў падтрымку 44 % выбаршчыкаў[8].

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Нікас Анастасіядыс жанаты з Андрай Мустакудзі з 1971 года, мае дзвюх дачок Эльзу і Іно, і чатыры ўнука Эндзі, Ніколь, Джордж і Ніка.

У 2026 годзе OCCRP, Беларускі расследавальніцкі цэнтр, ZDF[en], Der Standard[en], Paper Trail Media[en] і Кіберпартызаны выпусцілі расследаванне аб бізнес-сувязях сям’і Нікаса Анастасіядыса з беларускім бізнесменам Юрыем Чыжом[9].

Зноскі

  1. Αναστασιάδης ΝίκοςΒουλή των Αντιπροσώπων. Праверана 14 ліпеня 2019.
  2. Ο Πρόεδρος της Δημοκρατίας συναντήθηκε με τον Πατριάρχη ΙεροσολύμωνΓραφείο Τύπου και Πληροφοριών, 2013. Праверана 16 ліпеня 2019.
  3. Tesch N. Nicos Anastasiades // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 Bio Праверана 14 ліпеня 2019.
  5. 1 2 3 4 5 6 Anastasiades NicosHouse of Representatives. Праверана 16 ліпеня 2019.
  6. Anastasiades NicosHouse of Representatives. Праверана 14 ліпеня 2019.
  7. Афіцыйна: на прэзідэнцкіх выбарах на Кіпры перамог правацэнтрыст Анастасіядыс
  8. nashaniva.by
  9. БРЦ: Компании, связанные с экс-президентом Кипра, помогали Чижу обходить санкции (руск.). Reform.news.