Лонданскі ўніверсітэт
Выгляд
(Пасля перасылкі з Універсітэт Лондана)
| Лонданскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| University of London | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | University of London |
| Заснаваны | 1836 |
| Рэктар | Грэм Дэйвіс |
| Прэзідэнт | Ганна (прынцэса Вялікабрытаніі) |
| Студэнты | 45,500 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне |
|
| Сайт | www.london.ac.uk |

Лонданскі ўніверсітэт (англ.: University of London) — другі па колькасці студэнтаў універсітэт у Вялікабрытаніі.
Заснаваны ў 1836 годзе і мае складаную структуру, якая ўключае 19 каледжаў і 12 інстытутаў: Лонданская школа бізнесу, Лонданская школа эканомікі і палітычных навук, Універсітэцкі каледж Лондана і інш. Аспрэчвае званне трэцяга (па старшынстве) універсітэта Англіі з універсітэтам у Дарэме.
Найбольш прэстыжны тэхналагічны каледж - Імперскі каледж Лондана - вылучыўся ў самастойны ўніверсітэт у 2007 годзе.
Заняткі вядуцца ў 160 будынках, вялікая частка якіх засяроджаная ў лонданскім раёне Блумсберы. Ёсць аддзяленне ў Парыжы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лонданскі ўніверсітэт- Афіцыйны сайт універсітэта (англ.)
- University of London Archives (англ.)
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул University of London(англ.) |