Ніклаус Мануэль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ніклаўс Мануэль)
Ніклаус Мануэль
Фатаграфія
Дата нараджэння 1484[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 красавіка 1530(1530-04-28)[3][4][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Hans Rudolf Manuel[d]
Род дзейнасці паэт, палітык, мастак, драматург, паэт-адвакат, рысавальнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ніклаус Мануэль па мянушцы Дойч (ням.: Niklaus Manuel Deutsch; 1484?, Берн — 28 красавіка 1530, Берн) — швейцарскі жывапісец, графік, паэт, памфлетыст, ландскнехт і чыноўнік. У яго стылі жывапісца і разьбяра па дрэве адчуваецца ўплыў Рэнесансу і Альбрэхта Дзюрэра. Нараўне з Гальбейнам ён лічыцца самым значным прадстаўніком Рэнесансу ў Швейцарыі. Ён ствараў эскізы для ювеліраў, алтары, партрэты і іншыя палотны. Яго насычаныя колерамі палотны адлюстроўваюць у асноўным міфалагічныя і біблейскія сцэны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1484 годзе ў Берне ў багатай бюргерскай сям’і. Пасля жаніцьбы з Катарынай Фрышынг (1509) ён узяў у якасці радавога імя прозвішча яе бацькі, Эмануіла Алемана, аптэкара з К’еры, П’емонт, і захаваў нямецкі пераклад свайго імя толькі ў манаграме: кінжал пад ініцыяламі N.M.D.

З 1512 года ён з’яўляецца дэпутатам Вялікай рады. У 1513—1520 гадах працуе ў Берне як жывапісец. Адначасова, у 1516—1522 гадах удзельнічае ў італьянскіх паходах як ландскнехт, не пакідаючы заняткаў жывапісам. У 1522 годзе далучаецца да войска Альбрэхта фон Штайна. Пасля ранення рукі пры аблозе Навары і ўдзелу ў прайгранай бітве пры Ла Біко ён канчаткова вяртаецца ў Швейцарыю.

У 1523 годзе, стаўшы намеснікам у Эрлаху, ён кідаецца ў палітычныя, дыпламатычныя і канфесійныя звады і паступова пакідае свае заняткі жывапісам. У 1528 годзе ён уваходзіць у Малую раду Берна. Апошнія гады жыцця прысвяціў пераважна палітычнай дзейнасці і абавязкам выбарнага члена гарадской рады Берна.

Зноскі

  1. Niklaus Manuel Deutsch // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Niklaus Manuel-Deutsch // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Niklaus (Niclaus) (I.) [Uelenman, Niklaus; Alleman, Niclaus; Manuel-Deutsch, Niklaus; Alleman, Niklaus Manuel; Alamand, Niklaus // SIKART — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Niklaus Manuel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.