Ніколь Хосп

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Olympic rings with white rims.svg
Алімпійскія ўзнагароды
Nicole Hosp Semmering 2008.jpg
Гарналыжны спорт (жанчыны)
Срэбра Турын 2006 Слалам
Срэбра Сочы 2014 Суперкамбінацыя
Бронза Сочы 2014 Супергігант
Спартыўныя ўзнагароды
Чэмпіянаты свету па гарналыжным спорце
Срэбра Санкт-Морыц 2003 Камбінацыя
Бронза Санкт-Морыц 2003 Слалам
Срэбра Борміа 2005 Каманда
Золата Орэ 2007 Гіганцкі слалам
Бронза Орэ 2007 Хуткасны спуск
Бронза Шладмінг 2013 Суперкамбінацыя
Золата Шладмінг 2013 Каманда

Ніко́ль Хосп (ням.: Nicole Hosp, нар. 6 лістапада 1983, Біхльбах, Ціроль, Аўстрыя) — аўстрыйская гарналыжніца, чэмпіёнка свету 2007 года ў гіганцкім слаламе і чэмпіёнка свету 2013 года ў камандным першынстве, уладальніца Кубка свету ў агульным заліку сезону 2006/07, двухразовая віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў (2006 — слалам, 2014 — суперкамбінацыя), бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у супергіганце.

Рост — 174 см, вага — 69 кг.

На 18 сакавіка 2009 года Ніколь атрымала 11 перамог на этапах Кубка свету, прычым яна выйгравала ва ўсіх дысцыплінах, акрамя хуткаснага спуску: супергігант — 1, гіганцкі слалам — 5, слалам — 4, суперкамбінацыя — 1.

У 2007 годзе Ніколь стала 7-й прадстаўніцай Аўстрыі, якая здолела заваяваць «Крыштальны глобус» за перамогу ў агульным заліку Кубка свету. У тым жа сезоне яна заваявала і малы «Крыштальны глобус» за перамогу ў заліку гіганцкага слалама.

На Алімпіядзе 2006 года ў Турыне Ніколь прыняла ўдзел у 3 відах праграмы: у камбінацыі заняла 5-е месца, у гіганцкім слаламе — 4-е, а на трасе слалама выйграла срэбра, саступіўшы 0,29 сек шведкі Ані Персан. Алімпійскія гульні 2010 года ў Ванкуверы была вымушана прапусціць з-за траўмы.

Удзельніца 6 чэмпіянатаў свету (2003, 2005, 2007, 2009, 2011 і 2013), на якіх выйграла ў суме 7 узнагарод: 2 залатыя, 2 сярэбраныя і 3 бронзы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]