Оберан Герберт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Оберан Герберт (англ.: Herbert Auberon; 19221974) — брытанскі грамадска-палітычны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з арыстакратычнай сям'і, быў сынам вядомага брытанскага дыпламата, падарожніка і «хроснага бацькі албанскай незалежнасці» Обры Герберта (1880—1923) і ўнукам палітычнага дзеяча і лідара кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі Генры Герберта (1831—1890). Оберан Герберт вучыўся ў Оксфардзе (1940—42). Пасля няўдалых спробаў трапіць у брытанскую, французскую або нідэрландскую арміі з прычыны праблем са здароўем ён паступіў у Польскую армію, у якой і служыў да канца II сусветнай вайны. Быў удзельнікам Нармандскай кампаніі. Ад гэтага часу займеў добрыя стасункі з палякамі, а таксама з беларусамі і ўкраінцамі, што ваявалі ў польскім войску, стаў цікавіцца ўсходнееўрапейскім пытаннем. У пасляваенны час ён шмат дапамагаў уцекачам з Усходняй Еўропы, наладзіў сувязі і стаў прадстаўніком інтарэсаў іх нацыянальных груп у найвышэйшых колах Брытаніі. Валодаў шасцю мовамі, у тым ліку беларускай.

Оберан Герберт быў сярод ініцыятараў стварэння Англа-беларускага таварыства (1954), у далейшым яго шматгадовы старшыня (1965—73). Ён называў беларусаў «найбольшымі англічанамі з усіх усходнееўрапейцаў».

Памеры пакінутай ім пасля смерці спадчыны складалі болей за 900 тысяч фунтаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн,, 2010.
  • Auberon Herbert // The Journal of Byelorussian Studies. Vol. III. №2. London, 1974. P. 183—184.
  • John Jolliffe, ed., Auberon Herbert: A Composite Portrait, Compton Russell, Tisbury, Wilts., 1976. — 79 p.