Овара кадзэ-но Бон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Овара кадзэ-но Бон (яп. おわら風の盆, «Танец ветру на свяце Бон») -- японскі фестываль, які праходзіць штогод з 1-3 верасня ў паселку Яцуо (у цяперашні час частка горада Тояма прэфектуры Тояма).

Гэты фестываль, які мае трохсотгадовую гісторыю, з нядаўняга часу стаў папулярным сярод турыстаў. Фестываль праводзяць для таго, каб супакоіць тайфуны і сабраць шчодры ўраджай рысу.

Фестываль праходзіць у начны час. Вуліцы упрыгожваюцца папяровымі ліхтарыкамі, ідуць доўгія шэрагі людзей у саламяных капелюшах, танчаць, гуляе даволі меланхалічная музыка. Гэты асаблівы стыль музыкі з'яўляецца унікальным у рэгіене. На фестывалі выкарыстоўваецца рэдкі інструмент кокю (яп. 胡弓). Жаночы голас і сямісэн часта суправаджаюць кокю.

Танцоры ў галаўных уборах і кімано хаваюць асобы, каб схавацца ад гневу бога, якога яны спадзяюцца супакоіць. Яшчэ адной асаблівасцю з'яўляецца тое, што танцоры павінны быць халастымі. Калі гэта ўмова не выканаць, то багі могуць раззлавацца, паколькі танец лічыцца аналагам ахвяравання нявінніц. У цяперашні час такія погляды лічацца забабонамі. Многія танцоры прыходзяць на фестываль, каб пазнаеміцца з іншымі халастымі людзьмі.

Старамодныя вуліцы і шрубавыя лесвіцы гарадка робяць фестываль Овара кадзэ-но Бон вельмі ўражлівым.

Акрамя танцаў, гульняў, цацанак і традыцыйнай ежы ў крамах можна купіць японскую паперу.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]