Ойра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ойра
Кірунак: народны
Памер: 3/4
Тэмп: умерана хуткі

«О́йра» ці «Ойра-ойра» — парны побытавы танец памерам 3/4 такту, тэмп умерана хуткі. На Беларусі з'явіўся ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя. Атрымаў папулярнасць ва Усходняй Еўропе.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Выконваецца ў парах па коле. Блок рухаў паўтараецца некалькі разоў запар: плясканне ў далоні, простыя крокі, сінхроннае выцягванне нагі на «насок-абцас», загляданне адзін аднаму ў твар ды іншыя. Выканаўцы падчас танцу часта выгуквалі «ой-ра!», адкуль і паходзіць назва танцу. Пазней з'явіліся таксама і прыпеўкі:

Што за танец ойра, ойра!
Да чаго ж ты стройна, стройна…

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 80-х з актывізацыяй адраджэнскага руху танец ізноў пачаў адраджацца ў Беларусі ўжо паводле прыбалтыйскага ўзору[1] — трохкрокі, стуканні аднайменнымі нагамі (правымі, пасля левымі), тое ж з плячыма і ўрэшце бака́мі[2]. Пры гэтым прыгаворваюць «Ойра-ойра!»[3]

Зноскі

  1. Аляксандра Дорская.. Танцы пасля «Жар-птушкі». Будзьма беларусамі! (1 лістапада 2013). Праверана 1 лістапада 2013.
  2. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Вокзал. Вокруг света в 80 танцев. Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2018. Праверана 7 верасня 2015.
  3. gorynlexx.. Ойра (руск.). quay_dances. LiveJournal (24 красавіка 2009). Праверана 1 лістапада 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя; Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989.— 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]