Омата

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

О́мата, або омата-кё (па-японску: 大本教, おおもときょう — о:мотокё:). О-мото-кё з японскай мовы «дактрына (кё) вялікага (ō) пачатку (мото)». Узнікла ў 1892 годзе ў Японіі. Некаторыя даследчыкі лічаць гэту рэлігію «рэфармаваным сінтаізмам», сектай рэлігіі сiнта, але паводле дактрыны гэтага веравызнання бачна, што омата самастойная рэлігія, да сінта падабенства толькі абрадавае, некаторыя святы пазычаны з сінта (напрыклад, як бахаі з ісламу).

Прарокі[правіць | правіць зыходнік]

Нао Дэгуці

Прарокаў гэтай рэлігіі двое — мужчына і жанчына, яны незалежна адзін ад другога атрымалі вестку ад Бога. Непісьменная жанчына Нао Дэгуці (1836—1918) напісала пад дыктоўку звыш святое пісанне омата — «о-худэсакi» алфавітам катаканай. Мужчына, святар сінта Кісабура Уэда, атрымаў вестку звыш, што трэба знайсці гэту жанчыну для ажыццяўлення новага вучэння. Калі ён сустрэўся з Нао, то ажаніўся з яе дачкой і ўзяў імя Онісабура Дэгуці (1871—1948).

Прыналежнасць Омата[правіць | правіць зыходнік]

О́мата нельга аднесці пэўна да монатэістычных ці політэістычных рэлігій. Дактрына яе прызнае вышняга адзінага Бога, ніжэй ёсць два Багі Ідзу і Мідзу («агонь» і «вада», ін і ё) — разам яны складваюць «тройцу». Камі-багоў рангам ніжэй можна параўнаць з анёламі, архангеламі, серафімамі еўрапейскіх рэлігій. Ахоўніца Веры лічыцца іпастассю Бога Ідзу (мужчынскай энергіі), а мужчына першасвятар — іпастассю Мідзу (жаночай энергіі). Гэта, нібы робіць рэлігію мяккай, негвалтоўнай, ненавязлівай. Сапраўды, у 1930—1940-я гады ў мілітарысцкай Японіі омата выступала пад пацыфісцкімі сцягамі і ўрад Японіі імкнуўся яе забараніць, заснавальнікаў і вернікаў арыштоўвалі і кідалі ў турмы, а бажніцы омата разбуралі.

Омата ў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Была афіцыйна зарэгістравана ў Беларусі ў 1994—2004 гадах. Не прайшла перарэгістрацыю па новым заканадаўстве. Святаром быў Валерый Францавіч Буяк.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]